Батаніка
Батаніка (ад βοτάνη — трава, зеляніна) — комплекс навук пра расліны. Вывучае іх вонкавую і ўнутраную будову, рост і развіццё, размнажэнне, жыцядзейнасць, адносіны да навакольнага асяроддзя, пашырэнне, паходжанне, эвалюцыйнае развіццё, пытанні класіфікацыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Развіццё батанікі як навукі ішло адначасова з ростам практычных патрэбнасцяў чалавека і непасрэдна звязана з агульнай гісторыяй чалавецтва. Шмат звестак пра расліны было вядома людзям з глыбокай старажытнасці. Бацькам батанікі лічаць старажытнагрэчаскага прыродазнаўца і філосафа Тэафраста.
Як стройная сістэма навуковых ведаў батаніка аформілася ў 18 стагоддзі дзякуючы ў асноўным працам шведскага прыродазнаўца К. Лінея. Французскія вучоныя А. Адансан, Ж. Б. Ламарк, А. Жульё і іншыя распрацавалі натуральную класіфікацыю раслін, паводле якой расліны аб'ядноўваліся па сукупнасці галоўных прыкмет (кветка, плод, семя) у парадкі, якія ўпершыню размешчаны ў адзіны рад — ад водарасцяў да кветкавых. У 19 — 20 стагоддзях батаніка, як і іншыя біялагічныя навукі, інтэнсіўна развівалася пад уплывам эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна.
У Расіі першыя батанічныя даследаванні звязаны са стварэннем АН (1927) і арганізацыяй шэрагу экспедыцый для вывучэння расліннасці краіны (І. Г. Гмелін, П. С. Палас, С. П. Крашаніннікаў). У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя рускія батанікі І. Н. Гаражанкін, М. С. Варонін, У. І. Паладзін, С. Г. Навашын, К. А. Ціміразеў і іншыя зрабілі буйныя адкрыцці (двайное апладненне ў кветкавых раслін, раскрыцццё энергетычных заканамернасцяў фотасінтэзу і інш.), якія паўплывалі на развіццё батанічнай навукі ў свеце.
Раздзелы батанікі
[правіць | правіць зыходнік]Падзяляецца на многія самастойныя дысцыпліны:
- Марфалогія раслін
- Анатомія раслін
- Эмбрыялогія раслін
- Цыталогія раслін
- Генетыка раслін
- Сістэматыка раслін
- Палеабатаніка або Фітапалеанталогія
- Экалогія раслін
- Геаграфія раслін
- Геабатаніка
- Фізіялогія раслін
- Біяхімія раслін
Вывучэнне асобных груп раслін вядуць раздзелы:
На аснове батанікі развіліся фітапаталогія, фармакалогія, астрабатаніка, археабатаніка. З развіццём сумежных навук метады даследавання ўдасканальваюцца і часта перакрываюцца.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях / Л. М. Сапегін. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).