Перайсці да зместу

Бені Ёлінк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бені Ёлінк
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 верасня 1946(1946-09-06)[1][2] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна  Нідэрланды
Дзеці Gijs Jolink[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар песень і музыкант
Гады актыўнасці 1973
Інструменты гітара, фартэпіяна
Жанры кантры-рок, хард-рок, глэм-рок, фолк-рок, панк-рок, гаражны рок[d], рок-н-рол і блюз-рок
Псеўданімы Бюцэн Бэрнд
Калектыў Normaal
Лэйблы Flow Records
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
normaal.nl/?De-ba… (гал.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бернар (Бені) Ёлінк (нідэрл.: Bennie Jolink, нар. 6 верасня 1949, Хюмела) — нідэрландскі рок-спявак, гітарыст і аўтар песень. Вакаліст і гітарыст поп-гурта «Normaal».

Бені Ёлінк нарадзіўся ў вёсцы Хюмела 6 верасня 1946 года. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў акадэміі мастацтваў у горадзе Хенгела. Вывучыўся на вакаліста, спяваў у клубах і на розных невялікіх канцэртах. Акрамя таго, ён атрымаў таксама адукацыю мастака. У 1973 годзе, ва ўзросце 27 гадоў Бені Ёлінк разам са сваім сябрам барабаншчыкам Янам Мансхотам заснавалі гурт Normaal. Ёлінк з’яўляецца адзіным нязменным удзельнікам калектыву з дня яго заснавання. Ян Мансхот памёр у 2014 годзе. У 1975 Бені Ёлінк упершыню выканаў песню на ахтэрхукскім дыялекце. Да гэтага моманту гурт выконваў песні на англійскай мове. Выступ на ахтэрхукскім дыялекце быў паспяховым, з таго часу гурт усе свае песні выконваў на гэтай гаворцы.

У 1977 годзе гурт Normaal становіцца вядомым дзякуючы песні «Oerend hard», да якой Ёлінк напісаў словы. На дадзены момант Бені жыве ў роднай вёсцы Хюмела на ферме разам са сваёй жонкай.

Бені Ёлінк захапляецца мотаспортам. З-за свайго захаплення Ёлінк неаднаразова трапляў у аварыі — у 1992 годзе трапіў у бальніцу пасля аўтамабільнай аварыі. Як паведамляецца, ён быў у нецвярозым стане. Бені разам са сваім сынам Гейсам арганізавалі гурт Motorband, які прапагандуе мотаспорт і аказвае дапамогу маладым гоншчыкам. У 2006 годзе Бені Ёлінк наведаў галандскіх салдат у Афганістане.

У 2001 годзе быў зняты дакументальны фільм «Ik kom altied weer terug» пра жыццё Ёлінка рэжысёрам Франкам ван Энгелем. У фільме гаварылася пра асабістае і публічнае жыццё музыканта. У 2005 годзе была напісаная яго біяграфія.

У жніўні 2012 года Ёлінк быў уцягнуты ў скандал. Ён напісаў карціну, на якой палітык Герт Вілдэрс быў намаляваны разам з Адольфам Гітлерам і тэрарыстам Андэрсам Брэйвікам і свастыкай. Вілдэрс назваў карціну «агіднай». З-за сваіх карцін Ёлінк трапляў у няспраўныя сітуацыі і атрымліваў пагрозы.

  • Oerend hard (1977)
  • Ojadasawa (1978)
  • D'n Achterhoek tsjoek (1979)
  • Høken is normaal (1980)
  • Deurdonderen (1982)
  • De boer is troef (1983)
  • De klok op rock (1984)
  • Steen stoal en sentiment (1985)
  • Zo kommen wi-j de winter deur (1985)
  • Kiek uut (1986)
  • Noar 't café (1987)
  • Da's normaal (1988)
  • Rechttoe rechtan (1989)
  • H.A.L.V.U. (1991)
  • Buugen of barsten (1992)
  • Gas d'r bi-j (1994)
  • Top of the bult (1996)
  • Krachttoer (1997)
  • Høken, kreng (1998)
  • Effe zitten (2000)
  • Van tied tut tied (2000)
  • Ik kom altied weer terug (2001)
  • Høk & swing (2003)
  • Fonkel (2004)
  • Hier is Normaal (2006)
  • Ni-je NRS (2008)
  • De Blues eLPee (2009)
  • Halve Soul, Helemoal Høken (2012)

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 6 красавіка 2021.
  2. а б (unspecified title) Праверана 23 ліпеня 2022.