Перайсці да зместу

Віктар Орбан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Орбан
венг.: Orbán Viktor
62-і прэм’ер-міністр Венгрыі
8 ліпеня 1998 — 27 мая 2002
Папярэднік Дзьюла Хорн
Пераемнік Петэр Медзьешы
66-ы прэм’ер-міністр Венгрыі
з 29 мая 2010
Папярэднік Гордан Байнаі
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
з 2 мая 1990

Нараджэнне 31 мая 1963(1963-05-31)[1][2] (61 год)
Імя пры нараджэнні венг.: Orbán Viktor Mihály
Бацька Győző Bálint Orbán[d]
Маці Erzsébet Sípos[d]
Жонка Anikó Lévai[d]
Дзеці Ráhel Orbán[d], Gáspár Orbán[d], Sára Orbán[d], Róza Orbán[d] і Flóra Orbán[d]
Веравызнанне кальвінізм[3]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка і права
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт miniszterelnok.hu (венг.)
miniszterelnok.hu/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар О́рбан (венг.: Orbán Viktor; нар. 31 мая 1963, Секешфехервар) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр краіны ў 1998—2002 і з 2010 года. Орбан з’яўляецца старшынёй партыі ФІДЭС (Альянс маладых дэмакратаў).

У канцы 80-х быў адным з заснавальнікаў апазіцыйнай уладам ВНР партыі ФІДЭС, у 1990 быў упершыню абраны ў парламент. Упершыню стаў прэм’ер-міністрам у 1998 г. На выбарах 2010 года яго партыя ФІДЭС з партнёрамі атрымала большасць месцаў у парламенце з-за няўдалай эканамічнай палітыкі кіраваўшых краінай раней сацыял-дэмакратаў, новая кіруючая кааліцыя атрымала 263 месцы ў парламенце. Орбан быў афіцыйна прызначаны на новую пасаду 29 мая.

Віктар Орбан узначальваў кабінет міністраў Венгрыі ў 2010—2018 гадах. Перамога кіруючай кааліцыі на выбарах у 2018 годзе дала магчымасць яму стаць на чале ўрада чацвёрты раз. 10 мая 2018 парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы чатырохгадовы тэрмін[4].

Па веравызнанню кальвініст. Жанаты, мае пяць дзяцей.

Зноскі

  1. Viktor Orbán // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Viktor Orban // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://hetek.hu/belfold/200702/orban_hite
  4. blr.belta.by