Геранім Страйноўскі
Геранім Страйноўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Hieronim Stroynowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Ян Непамуцэн Касакоўскі | ||||||
Пераемнік | Анджэй Бенедыкт Клангевіч | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Lambaesis[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | эканаміст, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
20 верасня 1752[2][3][…] |
||||||
Смерць |
5 жніўня 1815[3][4] (62 гады) |
||||||
Дынастыя | Страйноўскія[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іеранім Страйно́ўскі[5] (польск.: Hieronim Stroynowski; 20 верасня 1752 — 5 жніўня 1815) — асветнік, правазнавец, эканаміст, рэлігійны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Ходачкава (Крэмэнэцкі раён Цярнопальская вобласць, Украіна)[5][6]. Адукацыю атрымаў у навучальных установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—1788 гадах. 3 1776 года выкладаў у Варшаўскім калегіуме. 3 1780 года прафесар кафедры натуральнага права Галоўнай школы ВКЛ у Вільні, у 1799—1806 гадах яе рэктар (у 1803 годзе пры яго ўдзеле пераўтворана ва ўніверсітэт). 3 1789 года ўдзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі і камісіі па падрыхтоўцы праектаў цывільнага і крымінальнага кодэксаў. Член Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і Варшаўскага таварыства сяброў навукі. 3 1806 на царкоўных пасадах, з 1814 года біскуп віленскі.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны яго твор «Навука права натуральнага, палітычнага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т.л. на рускай мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны.
Іеранім Страйноўскі стаяў на пазіцыях дэізму і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, галоўнай крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей І. Страйноўскі выводзіў сацыяльныя правы і абавязкі, да якіх адносіу вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права І. Страйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сацыяльна-палітычнага ладу.
Эпітафія
[правіць | правіць зыходнік]HIERONYMO COMITI STRZIEMEN STROYNOWSKI
EPISCOPO VILNENSI ORD. S. ANNAE ET
S. STANISLAI I CL EQUITI SCHOLARUM PER
LITHVANIAM MODERATORI ANTECESSORI
ET ACADEMIAE VILNENSIS RECTORI E VIVIS
EREPTOTO. A. MDCCCXV D. V. AUGUSTI. AETATIS LXII
VIRO GENERIS NOBILITATE MORUM
INTEGRITATE COMITATE ELOQUIO AC
DOCTRINA PERSPECTO LIITTERARUM
INCREMENTIS NATO EARUMQUE AMORE
NULLI SECUNDO DE ACADEMIA VERO DUM
ALEXANDRI PRIMI
MUNIFICENTIA EADAM INSTAURARETOR ET AUGERETUT
IMMORTALITER MERITO COLLEGAE CIVISQUE
TANTAE VIRTUTIS MEMORES AERE COLLATION
CENOTAPHIUM HOCCE POSUERE A. MDCCCXXVIII
У універсітэцкім касцёле Святога Яна ў Вільні ў 1828 годзе быў устаноўлены помнік Страйноўскаму. Ён быў збудаваны ў сцяны левага (паўночнага) нефа храма на сродкі, сабраныя выкладчыкамі ўніверсітэта і гараджанамі (621 рубель 86 капеек)[7].
Помнік, збудаваны па праекце архітэктара Караля Падчашынскага, утвараюць эпітафія на латыні на белай мармуровай пліце і бюст працы скульптара Казіміра Ельскага.
Эпітафію апраўляюць дзве пары пілястраў, злучаных авальным паўскляпеннем. Две высокія свяцільні паміж пілястрамі сімвалізуюць высокі ранг біскупа і рэктары. На пілястрах стаяць дзве фігуры анёлаў, якія смуткуюць з апушчанымі, гэта значыць згаслымі паходнямі жыцця ў руках. Побач з імі стаяць слязніцы (лац.: lacrimatoria). Да падножжа помніка прымацавана металічная пліта з гербам Страйноўскіх «Стшэмень» (польск.: Strzemię), сродкі на якую ахвяраваў граф Адам Храптовіч.
Зноскі
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Stroynowski, Hieronymus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 40. — S. 101.
- ↑ Hieronim Stroynowski h. Strzemię // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ Adomas Honoris Kirkoras. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. Vertė Kazys Uscila. Vilnius: Mintis, 1991. P. 48. (літ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: Энцыкл. давед. — Мн., 2001.
- Дубянецкі С. Ф. Страйно́ўскі Іеранім // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 193—194. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энгельс Дарашэвіч. Страйно́ўскі Іеранім (Геранім) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Геранім Страйноўскі на Вікісховішчы |
- Голубева Л. Л. СТРОЙНО́ВСКИЙ Иероним Архівавана 16 мая 2023. (руск.) // Электронная бібліятэка БДУ
- Акуліч У. Стройновский Героним // ЭКОНОМИКА.BY
- Artur Jan Kukuła. Hieronim Stroynowski (1752—1815) (польск.)
- Біскупы віленскія
- Тытулярныя біскупы
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Дактары багаслоўя
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1752 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстрыйскай імперыі
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1815 годзе
- Памерлі ў Вільнюскім раёне
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Постаці вялікалітоўскага каталіцтва
- Эканамісты Польшчы
- Постаці літоўскага правазнаўства
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава