Перайсці да зместу

Жан-Поль Марат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Забойства Марата)
Жан-Поль Марат
Jean-Paul Marat
Род дзейнасці палітык, журналіст, урач
Дата нараджэння 24 мая 1743(1743-05-24)
Месца нараджэння Будры, Княства Нёўшатэль
Дата смерці 13 ліпеня 1793(1793-07-13) (50 гадоў)
Месца смерці Парыж, Першая французская рэспубліка
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jean-Baptiste Marat[d]
Альма-матар
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Жан-Поль Марат (традыцыйная перадача, французскае вымаўленне Мара; фр.: Jean-Paul Marat; 24 мая 1743, Будры, княства Нёўшатэль (цяпер - кантон Нёўшатэль) — 13 ліпеня 1793, Парыж) — адзін з правадыроў Вялікай Французскай Рэвалюцыі, радыкальны журналіст, лідар якабінцаў. Вядомы пад мянушкай «Сябар народа», у гонар газеты, якую ён выдаваў. Адзін з найбольш заўзятых прыхільнікаў якабінскага тэрору.

Забойства Жан-Поля Марата было адной з ключавых падзей Вялікай французскай рэвалюцыі.

На 1793 год Марат быў хворы на себарэйны дэрматыт, ускладнены другаснымі бактэрыяльнымі інфекцыямі, якія выклікалі, у прыватнасці, атапічную экзему і акне[1]. Каб аблегчыць свой боль, ён увесь час знаходзіўся ў ванне і праводзіў аўдыенцыі побач з ваннай.

13 ліпеня 1793 года яго наведала Шарлота Кардэ — маладая жанчына з Кана, якая заявіла, што ў яе ёсць інфармацыя аб жырандыстах, якія ўцяклі ў Нармандыю. Пасля інтэрв’ю каля ванны Кардэ дастала са свайго гарсэта кухонны нож і забіла ў грудзі Жан-Поля Марата[2].

Забойства Марата спрыяла росту пакаранняў смерцю супернікаў якабінцаў (як раялістаў, так і жырандыстаў) падчас Тэрору. Сама Шарлота Кардэ была гільяцінаваная 17 ліпеня 1793 года за забойства[2].

Зноскі

  1. Кровь Марата рассказала про его происхождение и болезнь. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 27 снежня 2019.
  2. а б Donnelly, Marea (13 July 2018). "French convent girl Charlotte Corday 'killed one man to save thousands'". The Daily Telegraph. Sydney. Праверана 24 December 2022.
  • Вытрымкі з сачыненняў М. надрукаваў Vermorel («Œuvres de Marat», 1869),
  • падрабязную біяграфію напісаў Alfred Bougeart («Marat», 1865; у дадатку поўная бібліяграфія прац М.).
  • Гл. яшчэ Ch. Brunet, «Marat, dit l’Ami du peuple» (1862);
  • Louis Combes, «Episodes et curiosités révolutionnaires» (1872);
  • Aulard, «L'éloquence parlementaire pendant la révolution française. Les orateurs de la Législative et de la Convention» (П., 1885).
  • Jean-Paul-Marat — Œuvres Politiques 1789—1793 (10 vol.), textes et guide de lecture établis par Jacques De Cock et Charlotte Goëtz, Pôle Nord, Bruxelles, 1989—1995.
  • Marat corrigé par lui-même, Chantier Marat 1, Pôle Nord, Bruxelles, 1990.
  • Marat en entier et plus que Marat, Vrais et faux journaux de Marat à la Bibliothèque de Lunel (Chantier Marat 5), Pôle Nord, Bruxelles, Montpellier: Centre d’Etude du XVIIIe siècle, 1995.
  • Marat: Sur le Jugement du chef de l’Exécutif, Chantier Marat 6, Pôle Nord, Bruxelles, 1998.
  • Marat en famille: la saga des Mara(t) (2 vol. Chantiers Marat 7-8), Pôle Nord, Bruxelles, 2001
  • Plume de Marat — Plumes sur Marat, pour une bibliographie générale, Chantiers Marat 9-10), Pôle Nord, Bruxelles, 2 vol., 2006.
  • http://www.metavolution.org/modx/les-publivations-sur-jean-paul-marat.html(недаступная спасылка)