Спіс каралёў Італіі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Кароль Італіі)
Тытул «кароль Італіі» (лац.: rex Italiae, італ.: re d'Italia) насілі кіраўнікі некалькіх гістарычных каралеўстваў:
- раннесярэднявечнага Каралеўства Італія, аднаго з варварскіх каралеўстваў у V-X стагоддзях. Першым кіраўніком, які прэтэндаваў на тытул караля Італіі, быў Адаакр, затым остгоцкія і лангабардскія каралі, у IX-X стагоддзях галіна Каралінгаў і шэраг іншых прэтэндэнтаў. Ніводны з германскіх каралёў Італіі ў гэты перыяд не кантраляваў увесь Апенінскі паўвостраў. У 962—1806 тытул караля Італіі быў злучаны з тытулам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- Каралеўства Італія, створанага ў 1805 Напалеонам I у паўночнай частцы паўвострава (сталіца — Мілан, правапераемнік Цызальпінскай (1797—1802) і Італьянскай (1802—1805) рэспублік). Адзіным манархам гэтай дзяржавы (да 1814) быў сам Напалеон, віцэ-каралём — яго пасерб Яўгеній Багарнэ;
- Каралеўста Італія, створанага ў 1861 пасля аб'яднання Італіі. У ім валадарылі манархі Савойскай дынастыі, якая раней кіравала ў Сардзінскім каралеўстве з цэнтрам у Турыне; у 1870 сталіца адзінай Італіі была перанесена ў Рым. Каралеўства праіснавала да адмены манархіі ў чэрвені 1946.
Каралі ў Італіі паводле перыядаў
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўства остготаў (476—553)
[правіць | правіць зыходнік]- 470 — 526: Тэадорых Вялікі (451—526)
- 526 — 534: Аталарых (516—534)
- 526 — 534: Амаласунта (пам. 535)
- 534 — 536: Тэадахад (пам. 536)
- 536 — 540: Вітыгес (каля 500—542)
- У 540 годзе карону остготаў прапанавалі візантыйскаму палкаводцу Велізарыю, але ён адмовіўся.
- 540 — 541: Ільдэбад (пам. 541)
- 541 — 541: Эрарых (пам. 541)
- 541 — 552: Тотыла (пам. 552)
- 552 — 552: Тэя (пам. 552)
Лангабардскае каралеўства (568—814)
[правіць | правіць зыходнік]- 568 — 572: Альбаін (пам. 572)
- 572 — 574: Клеф (пам. 574)
- 574 — 584: Кіраванне герцагаў
- 584 — 591: Аўтары (пам. 591)
- 591 — 616: Агілульф (пам. 616)
- 616 — 626: Адэлаальд (пам. 626)
- 626 — 636: Арыяальд (пам. 636)
- 636 — 652: Ратары (пам. 652)
- 652 — 659: Радаальд (пам. 659)
- 659 — 662: Арыперт I (пам. 662)
- 662 — 662: Гадэперт (пам. 662)
- 662 — 672: Грымаальд (пам. 672)
- 672 — 672: Гарыбальд (пам. 672)
- 672 — 691: Бертары (пам. 691)
- 686 — 700: Куніперт (пам. 700)
- 700 — 701: Ліўтперт (пам. 701)
- 701 — 701: Рагінперт (пам. 701)
- 701 — 712: Арыперт II (пам. 712)
- 712 — 712: Анспранд (пам. 712)
- 712 — 744: Ліўтпранд (пам. 744)
- 744 — 736: Гільдэпранд (пам. 744)
- 744 — 749: Ратхіс (пам. 749)
- 749 — 756: Айстульф (пам. 756)
- 756 — 774: Дэзідэрый (пам. каля 786)
Італійскае каралеўства (774—962)
[правіць | правіць зыходнік]У 774 годзе Лангабардскае каралеўства было заваявана каралём франкаў Карлам Вялікім, які каранаваўся ў Павіі як кароль лангабардаў.
- 774 — 814: Карл Вялікі (747—814), кароль франкаў з 768, імператар Захаду з 800
У 781 годзе Карл Вялікі вылучыў свайму сыну Піпіну Італію як каралеўства, васальнае да франкскага каралеўства (з 800 імперыі).
- 781 — 810: Піпін (777 — 810)
- 812 — 818: Бернарда (каля 797 — 818)
- 818 — 855: Лотар I (795 — 855), імператар Захаду з 817, кароль Баварыі 814 — 817, кароль Сярэдняга каралеўства з 843
- 844 — 875: Людовік I (825 — 875), кароль Праванса з 863, імператар з 855
- 875 — 877: Карл II Лысы (823 — 877), кароль Алеманіі 831 — 833, кароль Аквітаніі 839 — 843, 848 — 854, кароль Заходне-Франкскага каралеўства з 840, імператар з 875
- 877 — 879: Карламан (830 — 880), кароль Баварыі з 876
- 879 — 887: Карл III Тоўсты (839 — 888) — кароль Усходне-Франкскага каралеўства 876 — 887 (да 882 кароль Алеманіі і Рэцыі), кароль Заходне-Франкскага каралеўства з 884 — 887, кароль Латарынгіі (Карл II) з 882 — 887, імператар 881 — 887
Пасля звяржэння Карла Талстога ў 887 годзе каралеўства стала фактычна незалежным, каралі сталі выбарнымі.
- 888 — 924: Берэнгар I Фрыўльскі (850 — 924), маркграф Фрыўльскі з 874, імператар з 915. Прызнаў сваім сеньёрам караля Усходне-Франкскага каралеўства Арнульфа Карынтыйскага, зрынуць Арнульфам у 896 годзе, пасля сыходу якога да 898 года каралеўства было падзелена на 2 часткі
- 889 — 894: Гвіда Спалецкі (пам. 894), маркграф Камерына з 876, маркграф і герцаг Спалета з 882, імператар з 891, праціўнік Берэнгара Фрыульскага
- 891 — 898: Ламберт Спалецкі (пам.896), маркграф і герцаг Спалета і Камерына 894—895, імператар з 894
- 896 — 899: Арнульф Карынтыйскі (каля 850 — 899), кароль Усходне-Франкскага каралеўства з 887, імператар з 896
- 900 — 905: Людовік II Сляпы (каля 880 — 928), імператар Захаду 901—905, кароль Ніжняй Бургундыі 887 — 924, праціўнік Берэнгара Фрыўльскага ў 900 — 902 і 905.
- 922 — 933: Радольфа Бургундскі (880 — 937), кароль Верхняй Бургундыі з 912, Ніжняй Бургундыі з 933, выгнаны з Італіі.
- 926 — 945: Гуга Арльскі (каля 880 — 948), граф Арля каля895 — 928, граф В'ена каля 895 — 926, кароль Ніжняй Бургундыі 928 — 933
- 945 — 950: Лотар II (каля 926 — 950)
- 950 — 964: Берэнгар II Іўрэйскі (каля 900 — 966), маркграф Іўрэі 924 — 964
- 950 — 964: Адальберт II Іўрэйскі (каля 932 — 972), суправіцель бацькі
Ў 951 годзе Атон I Вялікі ўварваўся ў Італію і быў каранаваны як «кароль Лангабардаў». У 952 годзе Берэнгар і Адальберт прызналі сябе васаламі Атона, аднак у 961 годзе былі зрынуты Атонам.
Напалеонаўскае каралеўства Італія (1805—1814)
[правіць | правіць зыходнік]- Яўгеній Багарнэ, віцэ-кароль, прадстаўляў Напалеона I
- Віктар Эмануіл II (1861—1878)
- Умберта I (1878—1900)
- Віктар Эмануіл III (1900—1946)
- Умберта II (май-чэрвень 1946)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Диакон. История лангобардов = Historia Langobardorum. — М.: Азбука-классика, 2008. — 320 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-91181-861-6
- Фазоли Джина. Короли Италии (888—962 гг.) / Пер. с итал. Лентовской А. В.. — СПб.: Евразия, 2007. — 288 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-8071-0161-8
- Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К.Л., Неборской Л.Н. под редакцией Ермаченко И.О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9
- Балакин В. Д. Творцы Священной Римской империи. — М.: Молодая гвардия, 2004. — 356 с. — (Жизнь замечательных людей: Серия биографий; Вып. 1095 (895)). — 5000 экз. — ISBN 5-235-02660-8