Крупы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Крупа)
Кру́пы — харчовы прадукт, які складаецца з суцэльных ці драбнёных зерняў розных культур. Драбнёныя крупы завуцца сечка.
Крупы выпрацоўваюцца пераважна з крупяных (проса, грэчка, рыс, кукуруза), іншых збожжавых (ячмень, авёс, пшаніца, дагуса, радзей жыта) і бабовых (гарох, сачавіца) культур. Да круп таксама адносяцца аўсяныя камякі і кукурузныя шматкі, успушаныя зерні (рысавыя, пшанічныя), штучнае сага і іншыя.
Працэс выпрацоўкі круп складаецца ў выдаленні са збожжа прымешак, здымання цвёрдых верхніх абалонак і надання ядру адпаведных формы і выгляду.
Крупы багаты на складаныя вугляводы, за кошт якіх адбываецца паўнавартаснае харчаванне ўсяго арганізма. З круп вараць галоўным чынам кашы і супы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крупы
- Крупы (прадукт харчавання) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Крупа // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.