Леў Паўлавіч Мірачыцкі
Леў Паўлавіч Мірачыцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Леў Паўлавіч Мірачыцкі (25 кастрычніка 1925, в. Баяры Навагрудскага павета, цяпер Карэліцкі раён — 2002) — беларускі гісторык-славіст, літаратар. Кандыдат гістарычных навук (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1956). 3 1956 года навуковы супрацоўнік Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку, з 1958 -- старшы навуковы супрацоўнік і вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа АН Беларусі. 3 1963 года старшы рэферэнт Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. 3 1970 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. Даследуе культурныя сувязі Беларусі з Чэхіяй, Югаславіяй, Польшчай, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Германіяй, Францыяй і Фінляндыяй, жыццё і творчасць беларускіх і замежных дзеячаў культуры (М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Геніюш, Я. Коласа, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, А. Марачкіна, Е. Лады, К. Пліцкі, Я. Матэйкі і інш.), нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Сцежкамі вялікага паэта. Мн., 1957;
- З незабыўных дарог. Мн., 1961;
- Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи. Мн., 1981;
- Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі. Мн., 1992;
- Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |