Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі | |
---|---|
скарочана — МУС Расіі | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Расійская імперыя |
Дата стварэння | 1819 |
Папярэдняе ведамства |
Міністэрства паліцыі Расійскай імперыі (1810—1819) |
Дата скасавання | 26 кастрычніка 1917 (8 лістапада 1917) |
Заменена на | НКУС РСФСР |
Вышэйшае ведамства | Савет міністраў Расійскай імперыі |
Штаб-кватэра | Дом 57, Набярэжная ракі Фантанкі, Петраград |
Падведамны орган | Дэпартамент паліцыі |
Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі — орган дзяржаўнай выканаўчай улады Кабінета Міністраў Расійскай імперыі, які ажыццяўляў адміністрацыйна-распарадчыя функцыі ў сферах дзяржаўнай бяспекі, грамадскай бяспекі, аховы правапарадку, кіраўніцтва мясцовымі органамі ўлады, барацьбы са злачыннасцю, аховы месцаў пазбаўлення волі, дазвольнай сістэмы, цэнзуры ў сродках масавай інфармацыі і кнігавыдання.
МУС Расійскай імперыі засяроджвала ў сваіх руках самыя разнастайныя задачы, як паліцыі бяспекі, так і паліцыі дабрабыту.
Будынак МУС Расіі
[правіць | правіць зыходнік]Будынак на набярэжнай Фантанкі ўзведзены ў 30-х гадах XIX стагоддзя па праекце італьянскага архітэктара Карла Росі пры ўдзеле Язэпа Шарлемань, з’яўляецца складовай часткай ансамбляў плошчы Астроўскага з Александрынскім тэатрам, вуліцы Дойліда Росі і плошчы Ламаносава. З 1847 па 1917 год яго займала Міністэрства ўнутраных спраў. З 1925 года ў будынку размясцілася друкарня «Леніздат».
Гісторыя і функцыі
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з думкай графа Сперанскага, міністэрства павінна было клапаціцца аб прамысловых магутнасцях краіны і не займацца паліцэйскімі справамі. Гэты характар МУС змяніўся з далучэннем да яго ў 1819 г. Міністэрства паліцыі.
Наступныя змены ў агульным выніку пашыралі кампетэнцыю МУС, хоць яна часткова звужалася. Так, у 1826 г. «асаблівая канцылярыя» былога міністра паліцыі была выдзелена ў самастойнае III аддзяленне Уласнай Я. І. В. канцылярыі; апека аб дзяржаўнай і народнай гаспадарках збольшага адышла ў падпарадкаванне Міністэрстваў фінансаў і дзяржаўных маёмасцяў. З іншага боку, у 1832 г. да міністэрства ўнутраных спраў далучана, у выглядзе дэпартамента, галоўнае ўпраўленне духоўных спраў замежных спавяданняў, у 1862 г. перададзена ў вядзенне МУС цэнзура, у 1865 г., пры рэфармаванні Міністэрства шляхоў зносін, — справы будаўнічай паліцыі, у 1868 г. у яго склад увайшло скасаванае Міністэрства пошт і тэлеграфаў Расійскай імперыі, кіраванне якімі і раней, да 1830 г., таксама тычылася МУС.
У 1880 г. былое трэцяе аддзяленне Уласнай Я. І. В. канцылярыі далучана да МУС і міністру даверана кіраванне корпусам жандараў на правах шэфа жандараў. З 1843 г. МУС загадвае статыстычнай часткай, у 1861 г. пры ім утвораны асаблівы земскі аддзел; палажэнне 12 ліпеня 1889 г. аб земскіх участковых начальніках прадаставіла яму судовыя функцыі і функцыі судовага нагляду. Загадванне турэмнай часткай перададзена ў 1895 г. з МУС у Міністэрства юстыцыі. У 1880 г. было створана адмысловае Міністэрства, якое складалася з такіх разнастайных частак, як пошта і духоўныя справы замежных спавяданняў; але ўжо ў наступным годзе яно было скасавана, а яго справы аддадзены пад кіраванне МУС.
Асаблівае становішча МУС сярод іншых міністэрстваў абумоўліваецца не толькі шматлікасцю, разнастайнасцю і важнасцю яго функцый, але і той акалічнасцю, што яно кіруе перш за ўсё паліцыяй, а прымусовае выкананне ўсіх наогул распараджэнняў урада, да якога б міністэрства яны ні адносіліся, здзяйснялася звычайна паліцыяй.
Структура міністэрства
[правіць | правіць зыходнік]Міністру ўнутраных спраў дадзены два таварышы, правы якіх вызначаліся спецыяльнымі пастановамі. У 1895 годзе склад МУС быў наступным: савет міністра, утвораны на агульных падставах, але з некаторым адступленнем па справах земскага аддзела; галоўнае ўпраўленне пошт і тэлеграфаў; галоўнае ўпраўленне па справах друку, якое загадвала цэнзурай, а таксама наглядала за прамысловымі ўстановамі, якія адносяцца да друку, і за кніжным гандлем; земскі аддзел, медыцынскія дэпартамент і савет, дарадчы ветэрынарны камітэт, ператвораны ў красавіку 1901 года ў Ветэрынарнае ўпраўленне МУС Расійскай імперыі, статыстычны савет і цэнтральны статыстычны камітэт, тэхнічна-будаўнічы камітэт, канцылярыя міністра і дэпартаменты агульных спраў, гаспадарчы, паліцыі і духоўных спраў замежных спавяданняў.
Савет міністра складалі кіраўнікі дэпартаментаў, спецыяльна прызначаныя імператарам чыноўнікі, а таксама кіраўнікі ўсіх, акрамя праваслаўнай, рэлігійных канфесій Расіі[1].
Дэпартамент агульных спраў канкураваў з канцылярыяй міністра. Прадметы яго ведамства: справаводства па асабістаму складу МУС, інспектарская частка; справы па дваранскіх выбарах, па пытаннях аб правах стану, аб збудаванні помнікаў і аб адкрыцці для гэтага падпісак; загадванне архіўнай часткай усяго міністэрства і інш.
Дэпартамент паліцыі засяроджваў у сабе галоўнае загадванне справамі агульнай паліцыі; яму падпарадкоўваліся ўсе паліцэйскія органы ў дзяржаве. У прыватнасці, у падпарадкаванні гэтага дэпартамента знаходзіліся: справы аб раскольніках і наогул пра секты, якія ўзнікаюць у нетрах праваслаўнай царквы; справы аб дзяржаўных злачынствах; справы аб нядоімках, бо клопат аб спраўным паступленні падаткаў ускладаўся на агульную паліцыю; справы аб забеспячэнні замежнікаў відамі на пражыванне ў Расіі і пра высылку замежнікаў; справы па зацвярджэнню статутаў розных таварыстваў і клубаў і дазволу публічных лекцый, чытанняў, выстаў і з’ездаў, і многае іншае. У той жа час, асноўнымі службамі гэтага дэпартамента з’яўляліся вышукныя і ахоўныя аддзяленні.
Гаспадарчы дэпартамент ведаў справамі па народнаму харчаванню, грамадскаму прызрэнню, гарадскому грамадскаму кіраванню і земскай гаспадарцы, па зацвярджэнню царкоўных таварыстваў, брацтваў і папячыцельстваў, па выдаленню з мяшчанскіх таварыстваў заганных членаў, па дазволу навуковых з’ездаў і многімі іншымі. У 1894 г. у складзе гаспадарчага дэпартамента заснаваны асаблівы страхавы аддзел са страхавым пры ім камітэтам.
Дэпартамент духоўных спраў замежных спавяданняў ведаў, у якасці цэнтральнага ўстанаўлення, справамі каталіцкага веравызнання, армяна-грыгарыянскага і пратэстанцкіх, а таксама духоўнымі справамі мусульман, яўрэяў, караімаў і ламаістаў.
Друкаваны орган: Часопіс Міністэрства ўнутраных спраў.
Знакі адрознення і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Большую частку сваёй гісторыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі не мела дзяржаўных узнагарод, прызначаных спецыяльна для яго супрацоўнікаў. У 1876 годзе імператарам Аляксандрам II быў заснаваны медаль «За бездакорную службу ў паліцыі», прызначаны для паліцэйскіх і пажарных. У 1887 годзе імператарам Аляксандрам III быў заснаваны медаль «За бездакорную службу ў турэмнай варце» — для чыноў турэмнага ведамства, якое да 1895 года знаходзілася ў падпарадкаванні МУС[2].
Акрамя таго, за 115 гадоў існавання МУС Расійскай імперыі чыны гэтага ведамства ўзнагароджваліся многімі іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Напрыклад, вышэйшай узнагародай Расійскай імперыі — ордэнам Андрэя Першазванага былі ўзнагароджаны 22 вышэйшыя службовыя асобы міністэрства, нешматлікія з іх атрымалі ўзнагароду непасрэдна за паліцэйскую дзейнасць. Да іх можна аднесці начальніка жандармерыі А. Х. Бенкендорфа, генерал-губернатара Масквы Д. В. Галіцына, міністраў унутраных спраў Л. А. Пяроўскага, С. С. Ланскога, Д. А. Талстога[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В. Ф. Некрасов и др. МВД России: энциклопедия. — ОЛМА -Пресс, 2002. — С. 12. — 623 с. — ISBN 5-224-03722-0.
- ↑ Рогов М. А. 2004, с. 21, 23.
- ↑ Рогов М. А. 2004, с. 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рогов М. А. История наград и знаков МВД России (1802—2002). — М.: Интерпресс, 2004. — 543 с. — ISBN 1-932525-24-6.