Паўночна-Заходні ўніверсітэт
Паўночна-Заходні ўніверсітэт | |
---|---|
Па-англійску | Northwestern University |
Дэвіз |
лац.: Quaecumque sunt vera грэч. Ὁ Λόγος πλήρης χάριτος καὶ ἀληθείας англ.: Whatsoever things are true руск.: Што толькі ў ісціне (Філіпянам 4:8 AV) англ.: The word full of grace and truth руск.: Слова ... поўнае мілаты і праўды (Евангелле паводле Яна 1:14) |
Заснаваны ў | 1851 |
Тып | прыватны |
Мэтавы фонд | $ 9,8 млрд[1] |
Прэзідэнт | Мортан Шапіра |
Месца размяшчэння |
42°03′17″ пн. ш. 87°40′26″ з. д.HGЯO |
Студэнтаў | 19 218 |
Бакалаўраў | 8 459[2] |
Магістраў і дактароў | 10 759[2] |
Выкладчыкаў | 3 344[3] |
Колер | Пурпурны |
Талісман | Вілі дзікая кошка |
Афіцыйны сайт | www.northwestern.edu |
Паўночна-Заходні ўніверсітэт (англ.: Northwestern University) — прыватны амерыканскі ўніверсітэт, размешчаны ў паўночным прыгарадзе Чыкага — горадзе Эванстан, штат Ілінойс. З'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў у штаце Ілінойс. Заснаваны ў 1851 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя стварэння Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ўзыходзіць да сустрэчы 31 мая 1850 года дзевяці выдатных чыкагскіх прадпрымальнікаў, метадысцкіх лідараў і юрыстаў, якія прыйшлі да ідэі стварыць першы ўніверсітэт у Паўночна-Заходняй тэрыторыі. 28 студзеня 1851 года Генеральная асамблея Ілінойса падала чартар для апекуноў Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, што робіць яго першым створаным універсітэтам у Ілінойсе [4][5].
Джон Эванс, у гонар якога быў названы горад Эванстан, купіў 379 акраў (153 га) землі ўздоўж возера Мічыган у 1853 годзе, і Філон Джадсан распрацаваў план для будаўніцтва горада Эванстана. Першы будынак універсітэта (Стары каледж) адкрыўся 5 лістапада 1855 года [4]. Для збору сродкаў на яго будаўніцтва, Паўночна-Заходні ўніверсітэт прадаў па $ 100 «Вечных стыпендый», якія даюць права пакупніку і яго спадчыннікам бясплатна вучыцца ва ўніверсітэце [4] [6]. У 1873 годзе Эванстанскі каледж для дам зліўся з Паўночна-Заходнім універсітэтам, і Фрэнсіс Уілард, якая пазней атрымала вядомасць як суфражыстка і адна з заснавальніц Жаночага хрысціянскага саюза, стала першым дэканам-жанчынай. Уілард-каледж (1938) быў названы ў яе гонар. Паўночна-Заходні ўніверсітэт прызнаў сваіх першых жанчын-студэнтаў у 1869 годзе, і першая жанчына скончыла ўніверсітэт у 1874 годзе [4].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Школы бакалаўрыята і аспірантуры
[правіць | правіць зыходнік]Кампус у Эванстане
- Каледж мастацтваў і навук Вайнберга (1851)
- Школа камунікацыі (1878)
- Школа музыкі (1895)
- Школа інжынерных і прыкладных навук (1909)
- Школа журналістыкі (1921)
- Школа адукацыі і сацыяльнай палітыкі (1926)
- Школа прафесійнай адукацыі (1933)
Вышэйшая адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампус у Эванстане
- Школа менеджменту (1908)
- Вышэйшая школа (1910)
Кампус у Чыкага
- Школа медыцыны (1859)
- Школа менеджменту (1908)
- Школа права (1859)
- Школа прафесійнай адукацыі (1933)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Finances: University Budget 2013-2014 . About: Northwestern Facts. Northwestern University (30 чэрвеня 2014). Праверана January 9, 2015.
- ↑ а б [1], Northwestern Data Book. Архівавана 10 лістапада 2013.
- ↑ Our Faculty . About: Northwestern Facts. Northwestern University. Праверана May 22, 2015.
- ↑ а б в г Williamson, Harold F.; Wild, Payson S. (1976). Northwestern University, A history, 1850–1975. Evanston, IL: Northwestern University Press. ISBN 0-8101-0463-6
- ↑ "The Northwestern University Charter and Amendments" (PDF). Northwestern University
- ↑ "Perpetual Scholarships provided early university funding". Northwestern University. Архівавана з арыгінала
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Афіцыйны атлетычны сайт
- Афіцыйны сайт Школы камунікацыі Архівавана 19 кастрычніка 2015.