Перайсці да зместу

Пастаянная Дзірака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пастаянная Дзірака — назва, якая часам выкарыстоўваецца для прыведзенай пастаяннай Планка, каэфіцыента, які звязвае вуглавую частату (дзе νчастата) фатона (ці іншага кванта) з яго энергіяй:

Пастаянную Дзірака вызначаюць наступным чынам:

 Дж·c = эВ·с[1].

Тут — (непрыведзеная) пастаянная Планка.

Сэнс увядзення прыведзенай канстанты Планка і шырокага яе выкарыстання ў тым, што ў важных формулах пры тэарэтычных разліках пры яе выкарыстанні знікае грувасткі множнік ці дзельнік 2π. У першую чаргу маецца на ўвазе сувязь дзеяння і фазы:

а таксама імпульсу з хвалевым вектарам:

і энергіі з цыклічнай частатой:

Цыклічная (вуглавая) частата ў тэарэтычных разліках ужываецца часцей, чым звычайная частата, якая адрозніваецца ад яе множнікам 2π. Як вынік, з выкарыстаннем такой формы канстанты Планка многія формулы запісваюцца трохі прасцей. У тэарэтычнай фізіцы часта выкарыстоўваюцца сістэмы адзінак, у якіх пастаянная Дзірака безразмерная і роўная адзінцы (), што дазваляе яшчэ больш спрасціць формулы, дзякуючы таму, што велічыні ў парах "энергія і цыклічная частата", "фаза і дзеянне", "імпульс і хвалевы вектар" становяцца раўназначнымі і ўзаемазамяняльнымі.

Абазначаецца маленькай перакрэсленай лацінскай літарай ħ, у формулах называецца «h з рыскай» (англ. «h-bar») або «h перакрэсленае». Ва Унікодзе гэты сімвал займае пазіцыю U+0127; таксама маецца асобны сімвал «Planck constant over two pi» (U+210F, ).

Зноскі

  1. P.J. Mohr, B.N. Taylor, and D.B. Newell (2007): The 2006 CODATA Recommended Values of the Fundamental Physical Constants (Web Version 5.0)]. This database was developed by J. Baker, M. Douma, and S. Kotochigova. Available: http://physics.nist.gov/constants [2007, May 11]. National Institute of Standards and Technology, Gaithersburg, MD 20899.