Перайсці да зместу

Пятроўскае (Тамбоўская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Пятроўскае
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 4,3 км²
Насельніцтва
  • 5 271 чал. (2021)[1]
Паштовыя індэксы
393070
Код АКАТП
Пятроўскае на карце Расіі ±
Пятроўскае (Тамбоўская вобласць) (Расія)
Пятроўскае (Тамбоўская вобласць)
Пятроўскае (Тамбоўская вобласць) (Тамбоўская вобласць)
Пятроўскае (Тамбоўская вобласць)

Пятроўскае (руск.: Петро́вское) — сяло ў Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Пятроўскага раёна і Пятроўскага сельсавета.

Размешчана на захад ад Тамбова на рацэ Дзерзаўка. У сяле размешчана чыгуначная станцыя Ізбердзей Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі Мічурынск — Гразі.

У матэрыялах перапісу 1763 года Пятроўскае значыцца як новапаселеная слабада генерал-ад’ютанта графа А. Б. Бутурліна. У слабадзе было 4 двары, у якіх пражывала 11 чалавек. Паводле перапісу 1858 года, у Пятроўскім ужо было 355 жыхароў.

Лёс Пятроўскага крута змяніўся з пабудовы ў 1868 годзе чыгункі і збудаваннем каля Пятроўскага чыгуначнай станцыі. Чыгуначная станцыя, названая Мураўёўкай, спрыяла росту Пятроўскага.

У 1912 годзе, з адкрыццём у Пятроўскім драўлянай царквы[2], яно стала сялом.

У 1998 годзе ў склад сяла Пятроўскае ўключаны пасёлак Гарбачоўка і вёска Малая Дубаўка.

Зноскі