Карнеол
Сердалік | |
---|---|
Паліраваны карнеол | |
Формула | SiO2 |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Ружовы, карычнева-чырвоны |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Васковы |
Празрыстасць | Прасвечвае ў тонкіх зрэзах |
Цвёрдасць | 6,5 - 7 |
Спайнасць | Адсутнічае |
Злом | Няроўны, радзей - шкарлупісты |
Шчыльнасць | 2,58 - 2,64 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,530 - 1,539 |
Карнеол, або сердалі́к — мінерал, чырванавата-ружовая, жоўта-чырвоная ці аранжавая-чырвоная разнавіднасць халцэдону. Ювелірна-вырабны камень.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва мінерала звязана з афарбоўкай каменя (ад лац.: Cornus — ягада кізіла), а 'сердалік' — ад грэчаскай назвы гэтага каменя σαρδόνυξ.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Асаблівасці афарбоўкі абумоўлены складам і характарам размеркавання прымешак, у якасці галоўнага хромафора выступае мінерал гематыт, які знаходзіцца ў карнеоле ў выглядзе тонкадысперсных раўнамерна распыленых мікрачасціц. Прасвечвае ў тонкіх сколах.
Фізіка-хімічныя ўласцівасці мінерала супадаюць з уласцівасцямі халцэдона.
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]У Індыі (Гуджарат) у ЗША (штат Мантана). Масіў Карадаг у Крыму. З Індыі паступаюць самыя прыгожыя гатункі каменя — пасля працяглага знаходжання на святле колер з карычняватага пераходзіць у густы аранжава-чырвоны. Радовішчы таксама ў Бразіліі, Уругваі, у Забайкаллі (Расія).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сердалік, карнеол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 349. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карнеол на Вікісховішчы |
- Карнеол у базе мінералаў (англ.)
- Сердолик (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Артыкул на сайце «Мир минералов» Архівавана 26 лютага 2014. (руск.)