Станіслаў Выспяньскі
Станіслаў Выспяньскі | |
---|---|
польск.: Stanisław Wyspiański | |
| |
Імя пры нараджэнні | польск.: Stanisław Wyspiański |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1869 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 лістапада 1907 (38 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Аўстра-Венгрыя |
Бацька | Franciszek Wyspiański[d] |
Род дзейнасці | мастак, паэт, архітэктар, пісьменнік, драматург, перакладчык, сцэнограф |
Жанр | драма |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | мадэрн |
Уплыў | Ян Матэйка |
Уплыў на | Wojciech Jastrzębowski[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Матэвуш Ігнацы Выспяньскі (польск.: Stanisław Mateusz Ignacy Wyspiański; 15 студзеня 1869, Кракаў — 28 лістапада 1907, Кракаў) — польскі паэт, драматург, жывапісец, дызайнер мэблі і інтэр'ераў. Дзейнасць С. Выспяньскага ў выяўленчым мастацтве характарызуецца вялікай разнастайнасцю: праекты вітражоў (чатыры з іх у кракаўскім Францысканскім касцёле), дэкарацыйны насценны жывапіс, шматлікія партрэты, пейзажы. Пэўны час С. Выспяньскі быў галоўным мастаком часопіса «Życie», рэдагаванага С. Пшыбышэўскім.
Адзін з найбольш выдатных і рознабаковых мастакоў Еўропы свайго часу. У творчасці ён удала спалучаў ідэі мадэрну з фальклорнымі і гістарычнымі матывамі. Аўтар серыі сімвалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філасофіяй руху «Маладая Польшча». Неафіцыйна яго называлі «чацвёртым польскім прарокам» (разам з польскай «тройцай» паэтаў-прарокаў (Міцкевічам, Славацкім, Красіньскім). Шырока вядомыя яго п'есы: «Варшавянка» (1898), «Мелеагр» (1899), «Праклён» (1900), «Вызваленне» (1903), «Лістападаўская ноч» (апубл. 1908), «Вяртанне Адысея» (апубл. 1917).
Самы вядомы літаратурны твор С. Выспяньскага — драма «Вяселле» (1901), дзе аўтар, пераходзячы ад рэалістычнай да натуралістычнай, неарамантычнай і сімвалістычнай формаў, ставіць пытанні нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння адзінай Польшчы, знаходжання супольнага погляду на сучаснасць і будучыню палякаў рознымі слаямі тагачаснага грамадства — шляхтай, сялянствам, «разначыннай» інтэлігенцыяй. Пры гэтым драматург надае нацыянальнаму гістарычнаму матэрыялу ўніверсальны сэнс, метафізічнае вымярэнне ці, наадварот, глядзіць на сусветную гісторыю і агульнаеўрапейскія міфы праз прызму польскіх праблем. У розных крыніцах «Вяселле» называюць найлепшым творам польскай драматургіі ХХ ст.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Выспяньскі С. Вяселле: Драмы. Пер. з польск., слова замест пасляслоўя і каментары Лявона Баршчэўскага. Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2014. ISBN 978-985-6992-40-0.
Зноскі
- ↑ а б Выспяньский Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хмяльніцкі М. М. Польская драматургія ХХ стагоддзя. — Мінск: БДУ, 2008 ISBN 978-985-518-007-5;
- Marta Tomczyk-Maryon, Wyspiański, wyd. PIW, Warszawa 2009 ISBN 978-83-06-03191-1;
- Skierkowska Е., Plastyka St. Wyspiańskiego, Warszawa — Kraków, 1958;
- Łempicka A., Stanisław Wyspiański, в кн.: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, ser. 5 — Literatura okresu Młodej Polski, t. 2, Warszawa, 1967;
- Stanisław Wyspiański, (2 wyd.), Warszawa, 1967;
- Stokowa М., Stanisław Wyspiański. Monografia bibliograficzna, (t. 1—3), Kraków, (1967—68).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Станіслаў Выспяньскі ў Вікіцытатніку | |
Станіслаў Выспяньскі ў Вікікрыніцах | |
Станіслаў Выспяньскі на Вікісховішчы |
- Біяграфія (руск.)
- Падрабязная біяграфія (англ.)
- Біяграфія і тэксты Архівавана 29 студзеня 2010. (польск.)
- Біяграфія і тэксты (англ.) (польск.)
- Аўтапартрэты Архівавана 10 чэрвеня 2015. (руск.)
- Дзіцячыя партрэты (руск.)
- Мужчынскія партрэты (руск.)
- Карціны Выспяньскага (польск.)
- Карціны Выспяньскага (англ.)
- Выспяньскі ў Нацыянальным музеі Варшавы (англ.)
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 28 лістапада
- Памерлі ў 1907 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя ў Кракаве
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Паэты Польшчы
- Драматургі Польшчы
- Мастакі Польшчы
- Польскамоўныя паэты
- Польскамоўныя пісьменнікі