Перайсці да зместу

Староства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сянюнія)

Старо́ства, ці ста́раства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дзяржаўных уладаннях Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага і ў сучаснай Літоўскай Рэспубліцы, а таксама ў Галічыне ў перыяд Аўстра-Венгерскай імперыі (XIX ст.).

У склад староства ўваходзілі адзін ці больш гарадоў, мястэчак і некалькі сёлаў.

У Вялікім Княстве Літоўскім і ў Каралеўстве Польскім

[правіць | правіць зыходнік]

У Вялікім Княстве Літоўскім староства — гаспадарчая адзінка ў XVIXVIII стагоддзях, якую вялікі князь даваў на часовае карыстанне феадалам за службу[1].

З 1562 годзе ўладальнікі старостваў уносілі ў казну на ўтрыманне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.

Перыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.

У Каралеўстве Польскім староствы (польск.: starostwo) існавалі ўжо пачынаючы з XIV стагоддзя. Староствы ўсталёўваліся на землях, якія належалі каралю Польшчы, і падаваліся дваранам у пажыццёвае карыстанне.

Існавала два віды старостваў:

  • Гродавае староства (польск.: starostwo grodowe) — дзяржаўнае ўладанне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў яго кіраванні і прызначалася на яго ўтрыманне.
  • Нягродавае староства (польск.: starostwo niegrodowe, tenuta) — дзяржаўнае ўладанне, якое здавалася ў арэнду і не было звязана з выкананнем абавязкаў гродавага старосты.

Літоўская рэспубліка

[правіць | правіць зыходнік]
Сянюніі Літоўскай Рэспублікі.

У Літоўскай Рэспубліцы староства (літ.: seniūnija)[заўв. 1]трэці ўзровень адміністрацыйнага падзелу, з 2009 года сянюніі дзеляцца на сянюнайтыі[2].

Група сянюній утварае раён, тэрытарыяльнае самакіраванне (літ.: savivaldybė), якія ў сваю чаргу яднаюцца ў паветы. Цяпер у Літве 546 сянюній.

На чале сянюніі стаіць выбарны стараста — сянюнас (літ.: seniūnas).

  • Крыніцы
  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 559. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  2. Vietos savivaldos įstatymo pakeitimo ĮSTATYMASS
  • Заўвагі
  1. Паводле прынятых правіл ужытку, слова "сянюнія" ў дачыненні да сучаснай Літоўскай Рэспублікі не падлягае перакладу на беларускую мову (аналагічна кантону), а перадаецца кірыліцай з дапамогай транслітарацыі. Сянюнія ўяўляе сабою найніжэйшую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку ў Літве, а таксама арганізацыю, што ажыццяўляе нагляд і абслугоўванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі на балансе сянюніі.