Сяргей Антонавіч Кісялёў
Сяргей Антонавіч Кісялёў | |
---|---|
Нараджэнне |
3 лютага 1961 (63 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Сяргей Антонавіч Кісялёў (нар. 3 лютага 1961, Мінск) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў інжынерам у мінскім навукова-даследчым інстытуце «Агат», майстрам у вытворчым аб’яднанні «Інтэграл», намеснікам галоўнага бухгалтара ў праектна-прамыслова-будаўнічым аб’яднанні Міністэрства хлебапрадуктаў БССР, галоўным інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Кастрычніцкаму раёну горада Мінска, намеснікам начальніка ўпраўлення Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, начальнікам інспекцыі № 1 дзяржаўнага падатковага камітэта па Фрунзенскаму раёну горада Мінска.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
9 студзеня 2009 года[2] прызначаны намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].
Зноскі
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДЭУ
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Намеснікі міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь