Сяргей Пятровіч Амельянчук
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Пятровіч Амельянчук | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 жніўня 1980[1][2] (44 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Тэлаві | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярге́й Пятро́віч Амельянчу́к (нар. 8 жніўня 1980, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у грузінскім клубе «Тэлаві».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кар’еру распачаў у мінскім «Тарпеда-МАЗ», а ў 2001 годзе перабраўся ў польскую «Легію». З сезона 2001/02 стаў іграком асновы і дапамог клубу стаць чэмпіёнам Польшчы. У 2003—2005 гадах паспяхова гуляў за кіеўскі «Арсенал».
У 2005 годзе перабраўся ў чэмпіянат Расіі, але не здолеў замацавацца ў маскоўскім «Лакаматыве». Пазней выступаў за «Шыннік» і «Растоў». У 2008—2011 гадах на працягу трох з паловай гадоў выступаў за «Церак», за які ў розных турнірах правёў больш за 100 матчаў.
У лютым 2012 года стаў іграком клуба «Том». Улетку 2012 года стаў капітанам каманды і па выніках сезона 2012/13 дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 з-за траўмы рэдка з’яўляўся ў аснове. У снежні 2013 года быў выстаўлены томскім клубам на трансфер[4]. У выніку застаўся ў томскім клубе, але ў першай палове 2014 выступаў за дубль. У маі 2014 года, па заканчэнні сезона 2013/14, пакінуў «Том».
1 ліпеня 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»[5]. У складзе мінскага клуба стаў асноўным апорным паўабаронцам. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[6], а ў студзені 2016 чарговы раз падоўжыў пагадненне[7]. У сезоне 2016 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У студзені 2017 года стала вядома, што Амельянчук працягне выступаць за «Мінск» у якасці гуляючага трэнера[8]. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[9].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2000—2001 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а 17 мая 2002 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Расіі. Доўгі час быў адным з асноўных ігракоў зборнай, па колькасці матчаў (74) саступае толькі Аляксандру Кульчаму, Сяргею Гурэнку, Аляксандру Глебу, Цімафею Калачову і Сяргею Карніленку. Пасля прызначэння на пасаду галоўнага трэнера зборнай Георгія Кандрацьева ў снежні 2011 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2018 года стала вядома, што Амельянчук папоўніць трэнерскі штаб мінскага «Дынама»[10]. Пакінуў «Дынама» разам з Сяргеем Гурэнкам у пачатку 2019 года.
У чэрвені 2019 года, пасля вяртання Гурэнкі ў «Дынама», зноў стаў трэнерам каманды[11]. У красавіку 2020 года ўслед за галоўным трэнерам пакінуў клуб[12].
У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[13], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[14].
У чэрвені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ»[15], дзе хутка стаў працаваць галоўным трэнерам дубля. У студзені 2023 года быў пераведзены трэнерам у асноўную каманду[16]. У студзені 2024 года пакінуў клуб[17] і ўвайшоў у трэнерскі штаб грузінскага «Тэлаві»[18].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Легія»
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Польшчы: 2002
- Уладальнік Кубка польскай лігі: 2002
«Лакаматыў» (Масква)
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2005
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2005
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergey Omeljanchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Syarhey Amelyanchuk // FBref.com
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ "Томь" выставила Омельянчука на трансфер (руск.). football.by (18 снежня 2013). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ "Минск" подписал Омельянчука (руск.). football.by (1 ліпеня 2014). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Омельянчук продлил контракт с "Минском" (руск.). football.by (11 студзеня 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Сергей Омельянчук подписал новое трудовое соглашение с "Минском" (руск.). football.by (12 студзеня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Сергей Омельянчук стал играющим тренером (руск.). football.by (16 студзеня 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Омельянчук вошел в тренерский штаб минского "Динамо", Булыга занял пост начальника команды (руск.). football.by (11 студзеня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Ассистентом Гуренко в минском «Динамо» будет Омельянчук, тренер вратарей – Паречин (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Омельянчук вслед за Гуренко покинул минское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (20 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2024. Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В" (руск.). football.by (2 жніўня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А" (руск.). football.by (22 снежня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Сергей Омельянчук вошел в тренерский штаб "Энергетика"-БГУ, Михаил Еремчук покинул клуб (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (24 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022.
- ↑ Изменения в тренерском штабе (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (25 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2023. Праверана 25 студзеня 2023.
- ↑ Сергей Омельянчук покинул "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Сергей Омельянчук вошел в тренерский штаб экс-тренера минского "Динамо" в грузинском клубе (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК РВАР Мінск
- Ігракі ФК Рэал Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Легія Варшава
- Ігракі ФК Арсенал Кіеў
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
- Ігракі ФК Растоў
- Ігракі ФК Ахмат Грозны
- Ігракі ФК Том Томск
- Ігракі ФК Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі