Тадэвуш Кручкоўскі
Тадэвуш Кручкоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | гісторык |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Кручкоўскі (польск.: Tadeusz Kruczkowski; нар. 5 студзеня 1961, Яскалды каля Вялікай Бераставіцы) — польскі гісторык і грамадскі дзеяч на Беларусі, старшыня Саюза палякаў на Беларусі ў 2000—2005 гадах, выкладчык Гродзенскага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Ваўкавыску (1976—1980), навучаўся на гістарычным факультэце Гродзенскага ўніверсітэта (1983—1988). Пасля яго заканчэння некалькі месяцаў выкладаў гісторыю ва ўніверсітэце, пасля чаго паступіў у аспірантуру Інстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай Акадэміі Навук. У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Польскае пытанне ў расійскай гістарыяграфіі II паловы XIX стагоддзя». Вярнуўшыся на Беларусь працаваў на кафедры усеагульнай гісторыі Гродзенскага ўніверсітэта.
З пачатку 1990-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у адраджэнні польскасці на Беларусі. У 1997—2000 гадах быў старшыней гродзенскага аддзялення Польскага навуковага таварыства. Адначасова выконваў абавязкі кіраўніка гродзенскага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі.
На V Надзвычайным з’ездзе СПБ у лістападзе 2000 года быў абраны старшынёй арганізацыі, змяніўшы Тадэвуша Гавіна. Хутка пасля свайго абрання кіраўніком СПБ заявіў, што гэта арганізацыя не будзе падтрымліваць ніякіх палітычных плыняў і будзе абараняць выключна інтарэсы палякаў на Беларусі. Як сцвярджаюць праціўнікі Кручкоўскага, пасля гэтай заявы СПБ прыпыніў усе кантакты з беларускімі НДА і апазіцыйнымі партыямі. Тым не менш, лаяльнасць у адносінах да ўлады не вырашыла праблем СПБ — у прыватнасці так і не была адкрыта польская школа ў Навагрудку.
У 2005 годзе Тадэвуш Кручкоўскі прайграў у выбарах на пасаду старшыні СПБ. Паводле некаторых ацэнак, прычынай паражэння была няўдалая палітыка Кручкоўскага ў адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама сексуальны скандал, да якога нібыта меў дачыненне тагачасны старшыня. Прайграўшы выбары, Кручкоўскі не адмовіўся ад барацьбы за ўладу ў СПБ. У ліпені 2005 года пры падтрымцы міліцыі і АМАП уварваўся ў сядзібу арганізацыі ў Гродне, пры гэтым тагачаснае законнае кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікай Борыс было выдалена з будынка. Ён абвінавачваецца і ў тым, што зняўся ў антыпольскім фільме, паказаным па беларускім тэлебачанні хутка пасля сакавіцкага з’езда СПБ; а таксама прыняў актыўны ўдзел у надзвычайным арганізаваным з дапамогай улады з’ездзе ў Ваўкавыску, на якім старшынёй быў абраны Іосіф Лучнік. За накіраваную супраць інтарэсаў Польшчы дзейнасць у 2005 годзе Тадэвушу Кручкоўскаму забаронена наведваць гэту краіну на працягу 15 гадоў (згодна з іншымі крыніцамі — пажыццёва). Сам Т. Кручкоўскі ацаніў гэту забарону так: «A zakaz wjazdu do Polski dla szeregu działaczy ZPB… czy nie jest to celowym niszczeniem polskości dla dobra narodowców białoruskich, z którymi Gawin i Borys mają szczególnie dobre kontakty»[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Kruczkowski Tadeusz, «Polacy na Białorusi na tle historii i współczesności», Słonim, 2003
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.polacy.by/content/view/208/27/(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- МИД: Польская сторона делит белорусских поляков на угодных и неугодных Архівавана 11 студзеня 2012. — Заява МЗС Беларусі па справе Т.Кручкоўскага. 2005-10-07
- Piekło nad Niemnem(недаступная спасылка) — Размова з Казімірам Павэлкем, сенатарам Рэспублікі Польшча. 2005-12-08