Перайсці да зместу

Таласа (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таласа
спадарожнік Нептуна
Першаадкрывальнік Richard J. Terrile[d] і КА Вояджэр-2
Дата адкрыцця 18 верасня 1989
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 50 075 км
Эксцэнтрысітэт 0,00176
Перыяд абарачэння 0,31148444 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 370 exagram[1]
Атмасфера няма

Таласа (стар.-грэч.: Θάλασσα) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Названая ад імя багіні мора з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун IV.

Гісторыя адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Таласа была адкрыта ў верасні 1989 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2». Аб адкрыцці было абвешчана 29 верасня 1989 г, а тэкст паведамляў пра 25 выяў, атрыманых на працягу 11 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 18 верасня. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1989 N 5. Уласная назва была дадзена 16 верасня 1991 года.