У 1888 годзе скончыў Імператарскі ўніверсітэт у Токіа. Накіраваны на працу ў Міністэрства юстыцыі Японіі. Праславіўся як барэц з карупцыяй. Затым займаў пасады, паслядоўна: Старшыні Вярхоўнага суда Токіа, пракурора пры Вярхоўным судзе Японіі. У 1910 годзе абраны рэктарам Імператарскага ўніверсітэта ў Токіа. У 1911 віцэ-міністр Міністэрствы юстыцыі.
У 1939 годзе быў абраны прэм’ер-міністрам Японіі, але ў гэтым жа годзе сыходзіць у адстаўку. Затым нядоўгі час займае пасаду Міністра замежных спраў. Пасля, з 1940 па 1941 год Міністр унутраных спраў. Затым з 1945 года зноў старшыня Тайнага савета.