24 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
24 кастрычніка — дзвесце дзевяноста сёмы (дзвесце дзевяноста восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 69: Год чатырох імператараў: Войска Веспасіяна разбіла армію Вітэлія ў бітве пры Бедрыяцы
- 1648: Падпісаны Вестфальскі мір, які скончыў Трыццацігадовую вайну ў Еўропе
- 1654: Адбылася бітва пад Шапялевічамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)
- 1656: Заключана Віленскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, расійскаму цару перамір’е патрэбна было для падрыхтоўкі да вайны супраць Швецыі
- 1658: Расійскія войскі нанеслі паражэнне войску Рэчы Паспалітай у бітве каля вёскі Веркі пад Вільняй, польны гетман літоўскі А. Гансеўскі трапіў у палон
- 1780: Марцін Пачобут-Адляніцкі прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі
- 1851: Брытанскі астраном Уільям Ласел адкрыў Арыэль, спадарожнік Урана
- 1889: Скончана будаўніцтва Эйфелевай вежы
- 1938: Міністр замежных спраў Трэцяга рэйху Іаахім фон Рыбентроп прадставіў польскаму амбасадару ў Берліне патрабаванне аб перадачы Германіі ўсіх правоў на Гданьск
- 1945: Увайшоў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
- 1946: Атрымана першая фатаграфія Зямлі з космасу
- 1981: У Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы
- 1995: Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Алжырам
- 2003: Камп’ютарная гульня «The Hobbit» была ўпершыню выпушчана ў Еўропе для платформы Game Boy Advance.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 51: Даміцыян, рымскі імператар з 81 г. (пам. 18.9.96)
- 1503: Ізабела Партугальская, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1632: Антані ван Левенгук, галандскі натураліст (пам. 26.8.1723)
- 1668: Петр Брандль, чэшскі мастак
- 1804: Вільгельм Эдуард Вебер, нямецкі фізік (пам. 23.6.1891)
- 1811: Фрыдрых Антон Вільгельм Мікель, нямецка-нідэрландскі батанік
- 1882: Імрэ Кальман, венгерскі кампазітар (пам. 30.10.1953)
- 1898: Пэн Дэхуай, Маршал КНР
- 1924: Джон Франклін Кёніг, амерыканскі мастак
- 1925: Лучана Берыа, італьянскі кампазітар
- 1931: Сафія Губайдуліна, татарскі кампазітар
- 1936: Юры Арак, эстонскі мастак
- 1966: Раман Абрамовіч, буйны расійскі прадпрымальнік
- 1973: Венсан Кандэла, французскі футбаліст
- 1973: Аляксандр Некрашэвіч, беларускі мастак-жывапісец
- 1985: Уэйн Руні, англійскі футбаліст
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 996: Гуга Капет, граф Парыжа, заснавальнік дынастыі Капетынгаў
- 1375: Вальдэмар IV Атэрдаг, дацкі кароль
- 1601: Ціха Брагэ, дацкі шляхціч, адзін з першых еўрапескіх астраномаў (нар. 14.12.1546)
- 1655: П'ер Гасендзі, французскі матэматык, астраном
- 1725: Алесандра Скарлаці, італьянскі кампазітар (нар. 2.5.1660)
- 1895: Меер дэ Хан, нідэрландскі жывапісец
- 1944: Канстанцін Быліч, беларускі акцёр
- 1948: Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар
- 1953: Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (нар. 1(14).10.1903)
- 1974: Давід Фёдаравіч Ойстрах, савецкі скрыпач і дырыжор
- 1989: Ежы Кукучка, польскі альпініст
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- ААН: Дзень Аб'яднаных Нацый
- Егіпет: Дзень Суэца
- Замбія: Дзень незалежнасці