Перайсці да зместу

Званочак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Campanula)
Званочак

Званочак шыракалісты (Campanula latifolia) —
тыпавы від рода Званочак.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Campanula L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34472
NCBI  40568
EOL  38107
GRIN  g:1989
IPNI  5633

Званочак (Campánula) — род выключна травяністых раслін з сямейства званочкавыя (Campanulaceae).

Навуковая назва роду — Campanula — у аснове мае італ.: campana, звон, характарызуючы форму кветкі.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным простым ці галінастым сцяблом вышынёй да 120 см. Лісце амаль сядзячае або на каротхіх чаранках, чаргаванае, суцэльнае, іншы раз у прыкаранёвай разетцы. Кветкі званочкавыя, лейкападобныя, адкрытыя да колападобных, рознага колеру (найчасцей сінія, блакітныя, фіялетавыя, белыя), адзіночныя або ў галінастых суквеццях. Чашачка 5-зубчастая, часта з прыдаткамі паміж зубцамі. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Род уключае больш за 300 відаў, якія растуць у краінах з умераным кліматам. У натуральных умовах сустракаецца на Каўказе, у Сібіры, Сярэдняй і Пярэдняй Азіі, у Еўропе, мае некаторы распаўсюджванне ў Паўночнай Амерыцы.

На тэрыторыі Беларусі — 12 дзікарослых відаў: званочак балонскі (Campanula bononiensis), званочак жорсткавалосы, або аленевы (Campanula cervicaria), званочак крапівалісты (Campanula trachelium), званочак круглалісты (Campanula rotundifolia), званочак мучністы, званочак персікалісты (Campanula persicifolia), званочак раскідзісты (Campanula patula), званочак рэпчатападобны, або рапунцэлепадобны (Campanula rapunculoides), званочак рэпчаты, або рапунцэль (Campanula rapunculus), званочак сібірскі скучаны, або зборны (Campanula sibirica), званочак шыракалісты (Campanula latifolia).

Расце на лугах, у лясах, стэпах, сустракаецца таксама на пустэльных і скальных участках. Шматлікія і разнастайныя віды засяляюць субальпійскія і альпійскія паясы гор.

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Карані і лісце некаторых відаў (напр., званочка рэпчатага) ядомыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  • Вынаеў Г. Званочак // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998, С.35