Перайсці да зместу

Зубатыя кіты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Odontoceti)
Зубатыя кіты

Касатка (Orcinus orca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Odontoceti Flower, 1867


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180404
NCBI  9722
EOL  2849318
FW  42937

Зуба́тыя кіты́ (Odontoceti) — адзін з двух падатрадаў кітападобных. У адрозненне ад вусатых кітоў, на іх сківіцах прысутнічаюць зубы.

Даўжыня цела ад 1,2 да 21 м, маса да 100 т. Самцы буйнейшыя за самак. У адрозненне ад бяззубых кітоў, маюць ад 2 да 240 аднавяршынных зубоў. Галава вялікая, насавая адтуліна (дыхала) адна, адкрываецца на цемені.

Падатрад уключае 4 сямействы: кашалотавыя, дзюбарылыя і 2 сямействы дэльфінаў — усяго 75 відаў.

Зубатыя кіты пашыраны ва ўсіх морах і акіянах. Найбольш вядомыя: нарвал, афаліна, бялуха, касатка, кашалот і інш. 4 віды ў Чырвонай кнізе МСАП.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Зубатыя кіты з’яўляюцца драпежнымі жывёламі і кормяцца пераважна рыбай, галаваногімі і ў некаторых выпадках марскімі млекакормячымі.

Нараджаюць адно вялікае дзіцяня і 4-6 месяцаў кормяць яго малаком.