Перайсці да зместу

Ліст Пётры Крачэўскага да Сымона Пятлюры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Версія ад 00:58, 14 лістапада 2024, аўтар Gleb Leo (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ліст старшыні Прэзыдыюму Рады БНР Пётры Крачэўскага (Рыга) да галавы Дырэкторыі УНР Сымона Пятлюры (Варшава)
Ліст
Аўтар: Пётра Крачэўскі
29 верасьня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 2, 1998 г., б. 891-892
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 405.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




29.9.20.
№51

Яго Дастойнасьці

Галоунаму Атаману і Галаве Высокай

Дырэкторыі Украінскай Народнай Рэспублікі

Шчыра вітаю Вас, Высокапаважаны Атамане, і у Вашай асобе Украінскі Народ, з пабедамі, атрыманымі Вашымі слаувымі казакамі на Роднай Украінскай Зямлі, жадаю як найхутчэй усім Вашым нацыянальным сілам вярнуцца у сваю старую сталіцу Кіяу.

Са свайго боку, ад Імені Беларускаго Народу і Яго Рады Рэспублікі, мушу зазначыць, што шчыры і незменны хауруснік Украіны — Беларуская Народная Рэспубліка — гатовы у кожны момант праліць супольна кроу за абарону Незалежнасьці і Непадзельнасьці як Беларусі, так і Украіны, каб абараніць іх ад усіх ворагау, пасягаючых на нашу Сувэрэннасьць.

Прыміця завярэньня у шчырай да Вас пашане.

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.