Вікісховішча:Перанос файлаў у Вікісховішча

This page is a translated version of a page Commons:Moving files to Commons and the translation is 65% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Moving files to Commons and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.
Пачалі!

«Перанос файлаў у Вікісховішча» азначае перанос у Вікісховішча прыдатных файлаў, дзе яны будуць знаходзіцца як у цэнтралізаваным сховішчы і змогуць выкарыстоўвацца іншымі праектамі.


Крокі

I. Падрыхтуйце файл

  • Праверце, ці мае файл прыдатную ліцэнзію/аўтара/крыніцу/дазвол. Заўважце, што Вікісховішча не захоўвае «добрасумленнае выкарыстаньне»; таму такія файлы ў Вікісховішча не пераносяцца.
  • Дадайце ці абнавіце шаблён {{Інфармацыя}}. Для працэдуры пераносу ён не патрэбны, але прыдасца, каб ня страціць істотныя дэталі файлу пры загрузцы.
  • Калі файл ёсьць уласнай працай, замяніце {{<licence>}} на {{Self|<licence>}}, што дапаможа робату (напрыклад, {{GFDL}} на {{Self|GFDL}})

II. Перанясіце файл

Маеце некалькі спосабаў:

  1. Скарыстацца Імпартэрам файлаў:
    • Гэта магчыма, калі на файле прастаўленая спасылка «Перанесьці ў Вікісховішча». Гэтак захаваецца ўся гісторыя файла.
    • Каб запусьціць працэс, націсьніце спасылку «Перанесьці ў Вікісховішча», і вы зможаце выправіць апісаньне файла, як пададзена ніжэй.
  1. Скарыстацца [toollabs:commonshelper Commonshelper]:
    • Калі на старонцы файла знаходзіцца тэкст «Скапіяваць у Вікісховішча: via CommonsHelper», націсьніце на via CommonsHelper. Гэта спрашчае/аўтаматызуе багата працы па пераносе файла.
    • З дапамогай свайго ўліковага запісу загрузіце файл і вазьміце тэкст для запаўненьня з Commonshelper (не загрузіце замест самога файла ягоную паменшаную для прагляду копію!)
  1. Скарыстацца For the Common Good, зручнай спампавальнай прыладай
  2. Скарыстацца MTC!, спампавальнай прыладай для масавага пераносу
  3. Скарыстацца ўласным робатам (imagecopy.py у pywikibot)

Не забудзьце пазначыць крынічны файл з дапамогай {{NowCommons}}.

III. Праверце файл

  1. Націсьніце спасылку Check now! ў {{BotMoveToCommons}} (выдаліць шаблён, уставіць апісаньне рэдагаваньня, і вы можаце пачаць рэдагаваць тэкст)
  2. Ачысьціце інфармацыйны шаблён
    • Апісаньне: магчыма, трэба будзе выдаліць нейкія лішкі ці дадаць пераклады.
    • Крыніца: зазвычай усё нармальна. Магчыма, трэба будзе выдаліць інфармацыю пра крыніцу ў былым праекце (якая неўзабаве стане нядзейнай і непатрэбнай з-за журналу, уключанага ў старонку файла) і замяніць усе фразы «уласны твор» на {{Own}}.
    • Дата: нас не цікавіць дата загрузкі арыгінальнага файла; аднак, калі магчыма, вярніце яе.
    • Аўтар: пазначце аўтара. Калі арыгінальны файл загрузіў аўтар, выдаліце Арыгінальным загрузчыкам быў» (напр. зьмяніце {{Original uploader}} на {{User at project}}).
    • Дазвол: Выдаліце інфармацыю, якая дублюе шаблёны ліцэнзіяў. Калі ёсьць квіток OTRS, не чапайце яго.
    • Іншыя вэрсіі: пазначце, калі існуюць іншыя вэрсіі файла; часьцей за ўсё будзе пустое
  3. Праверце шаблён(ы) ліцэнзіяў, выдаліце лішнія шаблёны і камэнтары (бывае, што больш за адзін шаблён ліцэнзіяў дададзеныя робатам).
  4. Дадайце адпаведныя катэгорыі (Заўсёды дадавайце свае загрузкі ў катэгорыі: Вікісховішча:Як карыстацца катэгорыямі)

Заўвагі

  • каб пазьбегнуць {{BadJPEG}}: «перад загрузкай перавядзіце нефатаграфічныя JPG-файлы ў PNG. Якасьць мініятураў прагляду палепшыцца."

Глядзіце таксама