Айда́га (па-ангельску: Idaho) — 43-і памерам штат ЗША, знаходзіцца на ціхаакіянскім паўночным захадзе ў групе Горных штатаў. 14-ы па плошчы (з улікам тэрытарыяльных водаў штатаў) і 39-ы па насельніцтве (1,49 млн чалавек). Каля паловы насельніцтва жыве ў гарадох. Этнічны склад: немцы — 18,9 %, ангельцы — 18,1 %, ірляндцы — 10 %, амэрыканцы — 8,4 %, нарвэжцы — 3,6 %, швэды — 3,5 %[1]. Сталіца і найбуйнейшы горад — Бойсэ. Буйных гарадоў няма.

Айдага
Сьцяг Айдага Герб Айдага
Сьцяг Айдага Герб Айдага
Штат Айдага на мапе ЗША
Мянушка «Штат-самацьвет»
Сталіца Бойсэ
Найбуйнейшы горад Бойсэ
Плошча
14-я па ЗША
- агулам 216 632 км²
- сушы 214 509 км²
- вады 2123 км²
- % вады 0,98
- шырыня 491 км
- даўжыня 771 км
- шырата 42° пн. ш. па 49° пн. ш.
- даўгата 111° з. д. па 117° з. д.
Вышыня
- найвышэйшы пункт 3861,2 м
- сярэдняя 1520 м
- найніжэйшы пункт 217 м
Насельніцтва
- агулам 1 499 402
- шчыльнасьць 6/км²
Дата заснаваньня 3 ліпеня 1890
Губэрнатар Брэд Літл
Часавы пас Ціхаакіянскі час: ЧГМ-7/-6
Афіцыйная старонка

Ад студзеня 2019 году пасаду губэрнатара штата займае Брэд Літл, сябра рэспубліканскай партыі ЗША[2].