Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў

Стату́т ААН — міжнароднае пагадненьне, якое засноўвае міжнародную арганізацыю ААН, падпісанае 26 жніўня 1945 року ў Сан-Францыска на заключным паседжаньні канфэрэнцыі Аб’яднаных Нацыяў па стварэньні Міжнароднай Арганізацыі пацідзесяцьцю дзяржавамі і набыла моц 24 кастрычніка 1945, пасьля таго як было ратыфікаванае пастаяннымі чальцамі Рады Бясьпекі ААН.

Усе краіны, якія падпісалі Статут, абавязаныя выконваць яго артыкулы, акрамя таго, іх абавязкі згодна са Статутам ААН пераважаюць над усімі іншымі абавязальніцтвамі, вынікаючымі зь іншых міжнародных дамоваў. Статут быў ратыфікаваны большасьцю краін сьвету; адзінай агульнапрызнанай краінай, якая не ратыфікавала Статут, зьяўляецца Ватыкан, які аддаў перавагу захаваць за сабой статус пастаяннага назіральніка, у сувязі з чым не зьяўляецца бокам, які падпісвае дакумэнты у поўным аб’ёме.

Гісторыя стварэньня дакумэнту

рэдагаваць

У 1945 року прадстаўнікі 50 краінаў сабраліся ў Сан-Францыска на Канфэрэнцыі Аб’яднаных Нацыяў па стварэньні міжнароднай арганізацыі, каб распрацаваць Статут ААН. У аснову працы дэлегаты паклалі прапановы, выпрацаваныя прадстаўнікамі Кітаю, Савецкага Саюзу, Вялікабрытаніі й Злучаных Штатаў у Думбартан-Оўксе ў жніўні-кастрычніку 1944 року. Статут быў падпісаны 26 чэрвеня 1945 прадстаўнікамі 50 краінаў. Польшча, не прадстаўленая на Канфэрэнцыі, падпісала яго пазьней і стала пяцьдзясят першай дзяржавай-заснавальніцай.

Да 24 кастрычніка 1945 р. Статут быў ратыфікаваны Кітаем, Францыяй, Савецкім Саюзам, Вялікабрытаніяй, Злучанымі Штатамі й большасьцю іншых краінаў, якія падпісвалі. У 1949 року Генэральная Асамблея ААН абвясьціла 24 кастрычніка днём Аб’яднаных Нацыяў, які прысьвечаны інфармаваньню народаў сьвету пра мэты і дасягненьні Арганізацыі АН.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць