Тэрэза Мігалікава
славацкая тэнісістка
Тэ́рэза Мі́галікава (па-славацку: Tereza Mihalíková; нар. 2 чэрвеня 1998, Топальчаны, Славаччына) — славацкая тэнісістка. Чэмпіёнка Аўстраліі 2015 року ў дзявочым разрадзе.
Тэрэза Мігалікава | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Нарадзілася |
2 чэрвеня 1998 (26 гадоў) Славаччына Топальчаны |
Рост | 179 см[1] |
Вага | 63 кг |
Працоўная рука | правая |
Прызавыя грошы | 1049 $ |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 18–6 |
Тытулаў | 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 964 (14 красавіка 2015) |
Парны разрад | |
Матчаў | 4–4 |
Тытулаў | 0 |
Тэрэза Мігалікава ў Вікісховішчы |
Кар’ера
рэдагавацьУ 2014 Мігалікава дайшла да парнага дзявочага фіналу на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, гуляючы ў пары зь беларускай Верай Лапко.
У складзе юніёрскай зборнай дайшла да фіналу кубку Фэдэрацыі, дзе саступілі зборнай ЗША[2].
У 2015 року Мігалікава ізноў выступала на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў пары зь Верай Лапко. Тут яны саступілі ў чвэрцьфінале будучым пераможцам — Мірыям Каладзеевай і Маркеце Вандроўшавай. Аднак Тэрэза Мігалікава выйграла адзіночны разрад, стаўшы юніёрскай чэмпіёнкай Аўстраліі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ WTA website
- ^ USA Junior Fed Cup team can sing “We are the Champions” (анг.) ITF Tennis Праверана 14 лютага 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэрэза Мігалікава (анг.) на бачыне Жаночай тэніснай асацыяцыі
- Тэрэза Мігалікава (анг.) на бачыне Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі
- Профіль (анг.) на бачыне Кубка фэдэрацыяў