Зьдземелева (Маладэчна)
Зьдземелева — гістарычная мясьціна Маладэчна, былая вёска. Разьмешчаная ў заходняй частцы места, уздоўж Вялікага Гасьцінцу, на рацэ Зьдземелеўка (прытока Вушы). У ХІХ стагодзьдзі вёска Насілаўскай сельскай грамады, з 1927 року ў складзе Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва Польшчы, з 15 студзеня 1940 року ў складзе Насілаўскага сельсавету Вялейскай (з 20 верасьня 1944 — Маладэчанскай) вобласьці БССР. Далучаная да Маладэчна ў паваенны час. Цяпер Зьдземелева зьяўляецца галоўным прамысловым раёнам места, сярод іншых тут знаходзяцца РУП «Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў», РУВП «Завод жалезабэтонных вырабаў», РУП «Маладэчанскі радыёзавод „Спадарожнік“». Жылая забудова прадстаўленая нешматлікімі будынкамі сядзібнага тыпу, маецца парк былой вайсковай часткі. Пра назву вёскі нагадвае канцавы прыпынак гарадзкіх аўтобусаў "Зьдземелева".
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна - Мн.: БелЭн, 2002
- Г.А.Каханоўскі. Маладзечна. -Мн., Полымя, 1988