Ку́ндзкая культу́ра — мэзалітычная культура VIII—V тысячагодзьдзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградзкай вобласьці і паўднёвай Фінляндыі. Разьвілася на базе сьвідэрскай культуры і пазьней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру. Пуліскае паселішча кундзкай культуры лічыцца сьледам старажытнага знаходжаньня чалавека на тэрыторыі Эстоніі. Кундзкая культура названа ў гонар эстонскага места Кунда (знаходзіцца каля 110 кілямэтраў на ўсход ад Таліну, побач зь якім было знойдзена першае шырока вывучанае паселішча на гары Ламасьмяэ і ў навакольным тарфяніку.

     Яніславіцкая культура

     Яніславіцкая культура

     Каморніцкая культура

     Каморніцкая культура

     Грэнская культура

     Грэнская культура

     Кундзкая культура     Кудлаеўская культура

     Кудлаеўская культура

     Бутаўская культура

     Бутаўская культура

На тэрыторыі Беларусі вядомыя тры паселішчы, два ў Полацкім раёне і адно — у Верхнядзьвінскім.

Прылады кундзкай культуры

Прадстаўнікі культуры часта выкарыстоўвалі для вытворчасьці інструмэнтаў і зброі рогі і косткі, што было абумоўлена рэдкімі радовішчамі крэменю ў рэгіёне. Мёртвых хавалі ў выпрастаным становішчы ў адзіночку ці групамі (часам у некалькі ярусаў), часта пасыпалі трупы вохрай і клалі да іх прылады працы.

Выказваюцца здагадкі, што носьбіты гэтай культуры мелі гаплягрупу N1c.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць