Па́вал V (па-лацінску: Paulus PP. V), сьвецкае імя Камільлё Баргезэ (па-італьянску: Camillo Borghese; 17 верасьня 1552, Рым, Папская вобласьць — 28 студзеня 1621, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 16 траўня 1605 па 28 студзеня 1621. Сям’я Баргезэ паходзіла зь Сіены, але пераехала ў Рым. Тут 17 верасьня 1552 году нарадзіўся Камільлё. Ён вывучаў права і, як сьвятар, паступіў на папскую службу.

Павал V
па-лацінску: Paulus PP. V
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Клімэнт VIII[d], Сыльвіё Савэльлі[d] і Франчэска Карнара[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Camillo Borghèse
Нарадзіўся 17 верасьня 1552[1][2]
Памёр 28 студзеня 1621(1621-01-28)[4][5][1][…] (68 гадоў)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[6][2]
Бацькі Marcantonio Borghese[d]
Flaminia degli Astalli[d][7]
Адукацыя
Заняткірыма-каталіцкі ксёндз, каталіцкі біскуп
Гербгерб

У 1616 дэкрэт папскай Кангрэгацыі «Індэкса забароненых кнігаў» асудзіў працу Мікалая Капэрніка «Аб зваротах нябесных сфэраў». З ініцыятывы папы быў пачаты таксама інквізыцыйны працэс супраць Галілео Галілея (1564—1642), самага выбітнага фізыка і астранома таго пэрыяду, прапагандыста ідэяў Мікалая Капэрніка. Забаронена было, у прыватнасьці, прапагандаваць тэзіс, што «Сонца ня рухаецца вакол Зямлі і Зямля не зьяўляецца цэнтрам Сусьвету». У часы Паўла V разьвіваліся місіі — капуцынаў у каралеўстве Конга, езуітаў — у Парагваі. У 1611 г. распаўсюдзіў на ўсю каталіцкую царкву прынцып «чысьціні крыві».

  1. ^ а б BeWeB
  2. ^ а б в г ECARTICO (анг.)
  3. ^ а б Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
  4. ^ Paul V // Encyclopædia Britannica (анг.)
  5. ^ Paul V. (Paul) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  6. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  7. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Павал Vсховішча мультымэдыйных матэрыялаў