Крукі (Брагінскі раён): розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Населены пункт/Беларусь |Назва = Крукі |Статус = вёска |Назва ў родным склоне = Крукоў |Лацінка = Kruki |Герб = |Сьцяг = |Гімн = |Дата заснаваньня...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 18:32, 26 сьнежня 2023
Крукі лац. Kruki | |
Дата заснаваньня: | перад 1615 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Камарынскі сельсавет |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203757056 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°31′1″ пн. ш. 30°15′54″ у. д. / 51.51694° пн. ш. 30.265° у. д.Каардынаты: 51°31′1″ пн. ш. 30°15′54″ у. д. / 51.51694° пн. ш. 30.265° у. д. |
± Крукі |
Крукі́[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Камарынскага сельсавету, месьцілася за 42 км на поўдзень ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў), 172 км ад Гомеля.
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага
Расейская імпэрыя
Найноўшы час
9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Крукі ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[2].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Насельніцтва
- 1986 год — жыхары (170 сем'яў) пераселеныя ў незабруджаныя радыёнуклідамі мясьціны.
Заўвагі
Крыніцы
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. — С. 85
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.