Перайсьці да зьместу

Аляксандар Цьвікевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д Бібліяграфія: кірылічная „і“
дапаўненьне Бібліяграфія
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 69: Радок 69:
* {{артыкул|аўтар =А. Ц–ч.| частка = |загаловак =«Эўразійцы» (новыя шуканьня расійскай думкі).|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/handle/1/2323|адказны =[[Клаўдзі Дуж-Душэўскі]]|выданьне=[[Беларускі сьцяг (1922)|Беларускі сьцяг]]|тып=часопіс|месца=[[Коўна]]|выдавецтва=[[Урад БНР]]|год=1922|выпуск=|том=|нумар=4. жнівень—верасень| старонкі=38—44|isbn=}}

* {{артыкул|аўтар =А. Ц–ч.| частка = |загаловак =«Першая Сацыялістычная Беларуская Брашура». ''(1881 г.)''|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/handle/1/2323|адказны =[[Клаўдзі Дуж-Душэўскі]]|выданьне=[[Беларускі сьцяг (1922)|Беларускі сьцяг]]|тып=часопіс|месца=[[Коўна]]|выдавецтва=[[Урад БНР]]|год=1922|выпуск=|том=|нумар=4. жнівень—верасень| старонкі=60—61|isbn=}}

* {{Артыкул| аўтар = Аляксандар Цьвікевіч. | загаловак = Аб так званай «маскоўскай арыентацыі». | спасылка = https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Savieckaja_Bielarus.pdf.zip/1926-018.pdf | мова = | выданьне =[[Савецкая Беларусь (1920)|Савецкая Беларусь]] | тып =штодзённая грамадзка-палітычная газэта | год = 1926, 24-га студзеня| том = | нумар = 18 (1613)| старонкі = 7| issn = }}
* {{Кніга|аўтар =Ал. Галынец.|частка = |загаловак =Вялікае спрашчэнне, ці Вялікае ўдасканаленне? (з цыкла «Штодзённыя думкі»)|арыгінал = |спасылка =https://be.wikisource.org/wiki/%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%B0%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%87%D1%8D%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5_%D1%86%D1%96_%D0%B2%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D1%9E%D0%B4%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5%3F|адказны = пад рэдакцыяй [[Кастусь Езавітаў|К. Езавітава]]|выданьне = |месца =[[Рыга]] |выдавецтва =Таварыства беларусаў-выбаршчыкаў у Дзяржаўны Сойм, павятовыя, гарадскія і валасныя самаўрады ў Латвіі|год =1926|том = |старонкі = |старонак =44|сэрыя =Бібліятэка беларуса-выбаршчыка; N 13|isbn = |наклад = }}

* {{артыкул|аўтар =Аляксандар Цьвікевіч. | частка = |загаловак =Зноў «Западная Россия».|арыгінал = |спасылка =http://digital.nlb.by/files/original/9a5df5e00156516fb12f841545522652.pdf|адказны =Рэдакцыйная калегія|выданьне=[[Полымя (часопіс)|Полымя]]|тып=часопіс|месца=[[Менск]]|выдавецтва=[[Беларусь (выдавецтва)|«Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі»]]|год=1926|выпуск=|том=|нумар= 2| старонкі=115–121|isbn=}}

Вэрсія ад 22:09, 26 сьнежня 2023

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цьвікевіч.
Аляксандар Цьвікевіч
па-беларуску: Аляксандр Іванавіч Цвікевіч
Аляксандар Цьвікевіч
Цьвікевіч у часе Праскай палітычнай канфэрэнцыі 1921 году
Цьвікевіч у часе Праскай палітычнай канфэрэнцыі 1921 году
Прэм’ер-міністар БНР
1923 — 1925
Міністар замежных справаў БНР
1921 — 1923
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 чэрвеня 1888(1888-06-22)
Берасьце, Расейская імпэрыя
Памёр: 30 сьнежня 1937(1937-12-30) (49 гадоў)
Менск, БССР
Партыя: Сацыяліст
Адукацыя:

Алякса́ндар Іва́навіч Цьвіке́віч (22 чэрвеня 1888, Берасьце — 30 сьнежня 1937, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, юрыст, філёзаф, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1888 году ў Берасьці ў сям’і фэльчара чыгуначнай лякарні. Быў старэйшым братам беларускага мэдыка і навукоўца Івана Цьвікевіча. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1912), да 1914 году працаваў прысяжным павераным у Пружанах і Берасьці. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны — у бежанстве ў Туле, дзе прымаў актыўны ўдзел у працы камітэту дапамогі ахвярам вайны. У 1917 г. у Маскве стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай народнай грамады.

Удзельнічаў у працы І Усебеларускага зьезду, быў абраны сакратаром прэзыдыюму, ад бежанцаў-беларусаў уваходзіў у склад Рады зьезду. У студзені 1918 г. Выканкам І Усебеларускага зьезду накіраваў Аляксандра Цьвікевіча разам з С. Рак-Міхайлоўскім на мірныя перамовы ў Берасьце. Аднак не атрымаўшы дазволу ўдзельнічаць у перамовах асобнай дэлегацыяй, Цьвікевіч і Рак-Міхайлоўскі вымушаны былі ўвайсьці ў дэлегацыю УНР у якасьці дарадцаў.

У канцы сакавіка 1918 г. быў накіраваны ў Кіеў у складзе надзвычайнай дыпляматычнай місіі. Падчас дзейнасьці місіі Цьвікевіч вырашаў пытаньні беларуска-ўкраінскай мяжы, дамагаўся прызнаньня адроджанай беларускай дзяржаўнасьці і перагляду Берасьцейскага міру, вёў перамовы зь місіямі іншых дзяржаў наконт фінансавай дапамогі ўраду БНР. Пад яго кіраўніцтвам у Кіеве быў наладжаны выпуск газэты «Белорусское эхо», арганізавана Беларуская гандлёвая палата. 29 траўня 1918 г. беларуская місія зьвярнулася да расейскай мірнай дэлегацыі і падала галаве яе, Ракоўскаму, ноту, падпісаную Цьвікевічам і Доўнар-Запольскім, гаворачы аб патрэбе прызнаньня расейскім савецкім урадам незалежнасьці Беларусі.

У ліпені 1918 г. Аляксандар Цьвікевіч увайшоў у склад кіруючых органаў Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. Вясной 1919 г. урад БНР накіроўвае Цьвікевіча ў Бэрлін, дзе ён павінен быў вырашаць фінансавае пытаньне — атрымаць па акрэдытыве ўкраінскую пазыку. Пасьля адмовы нямецкіх улад выдаць грошы езьдзіў у Вену, каб атрымаць частку зь іх у Аўстрыйскім банку. З 1921 па 1923 год Аляксандар Цьвікевіч займаў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынём І Усебеларускай канфэрэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасьні 1921 г. На гэтай канфэрэнцыі ў яго рэдакцыі была прынята рэзалюцыя па віленскім пытаньні. У 1922 г. Цьвікевіч разам з Ластоўскім рабілі спробу ўключэньня беларускага пытаньня ў парадак дня Генуэскай канфэрэнцыі.

У 1923 г., у сувязі зь нязгодай часткі беларускіх грамадзкіх і палітычных дзеячоў палітыкай урада БНР В. Ластоўскага, быў сфармаваны новы ўрад БНР на чале з Аляксандрам Цьвікевічам. На ІІ Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў 1925 г., пад узьдзеяньнем посьпехаў і дасягненьняў палітыкі беларусізацыі ў БССР, Аляксандар Цьвікевіч прыняў рашэньне аб спыненьні дзейнасьці Рады міністраў БНР і прызнаньні Менска адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі. У лістападзе 1925 г. Цьвікевіч зь сям’ёй пераехаў у Менск. Пасьля пераезду ў БССР працаваў у Наркамаце фінансаў, потым — вучоным сакратаром у Інбелкульце. З 1929 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Беларускай Акадэміі навук.

4 ліпеня 1930 г. быў арыштаваны, абвінавачаны па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Адбываў яе ў Пярмі, Ішыме, потым Сарапуле (Удмуртыя). 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» Аляксандра Цьвікевіча прадугледжвалася «спальваць»[1]. Паўторна арыштаваны 17 сьнежня 1937 г. 30 сьнежня 1937 г. Аляксандар Цьвікевіч быў расстраляны ў Менску.

Рэабілітаваны па першым прыгаворы 10 чэрвеня 1988 г., па другім — 31 траўня 1989 г.

Навукова-публіцыстычная дзейнасьць

Кароткі нарыс зьяўленьня БНР, Кіеў, 1918 год

Аляксандар Цьвікевіч зьяўляецца аўтарам 6 манаграфій і брашур, а таксама шматлікіх артыкулаў, эсэ і публікацый у тагачасным беларускім друку. У 1918 г. у Кіеве ён выдае брашуру «Кароткі нарыс узьнікненьня БНР» (на расейскай мове), у якой дае кароткую спраўку з гісторыі апошніх этапаў беларускага нацыянальна-палітычнага руху і адлюстроўвае ўсю справядлівасьць барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасьць. З мэтай азнаёміць замежнага чытача зь Беларусьсю і яе нацыянальным рухам Аляксандар Цьвікевіч у 1921 г. у Бэрліне на расейскай мове выдае брашуру «Беларусь: палітычны нарыс».

З нагоды акупацыі польскімі войскамі Заходняй Беларусі Аляксандар Цьвікевіч у 1921 г. напісаў кнігу «Адраджэньне Беларусі і Польшча», дзе прыйшоў да высноў, што галоўныя інтарэсы, якімі кіраваліся палякі пры захопе тэрыторыі Беларусі, былі ня столькі палітычныя, колькі эканамічныя.

У часе сваёй працы ў Коўне ва ўрадзе БНР Цьвікевіч шмат друкуецца ў беларускіх газэтах і часопісах, у пераважнасьці ў часопісе «Беларускі сьцяг». З пад яго пяра выходзяць такія палымяныя артыкулы й эсэ, як «Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі», «Беларусь перад Гэнуэскай канфэрэнцыяй», «Усе дарогі вядуць у Беларусь», «Эўразійцы» і г. д. Падпісваецца ў асноўным крыптонімам А. Ц. ці псэўданімамі Алесь Галынец, Алесь Незалежны. Там жа ў Коўне ён выдае манаграфію «Погляд П.Бяссонава на беларускую справу».

У 1926 г. у Рызе намаганьнямі Кастуся Езавітава выходзіць наступная праца Цьвікевіча «Вялікае апрашчэньне ці вялікае ўдасканаленьне?». Увесь зьмест гэтай кнігі быў зьвернуты да той часткі інтэлігенцыі, якая скептычна і адмоўна адносіцца да беларускага нацыянальнага адраджэньня.

У 1929 г. у Менску была надрукавана фундамэнтальная навуковая праца Аляксандра Цьвікевіча «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX стст. У ёй аўтар зрабіў аналіз ідэалёгіі і практыцы русіфікацыі Беларусі ў пэрыяд Расейскай імпэрыі, даў ацэнку розным кірункам «заходнерусізму». Фактычна пасьля выхаду гэтая кніга была забаронена, а амаль увесь наклад быў зьнішчаны. Уцалела толькі некалькі кніг у прыватных зборах, што дало магчымасьць перавыдаць яе ў 1993 г.

Бібліяграфія

Крыніцы

  1. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі