Перайсьці да зьместу

Мікалай Галадзед: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
дапаўненьне Бібліяграфія
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
дапаўненьне Бібліяграфія
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 37: Радок 37:
== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==
* {{Артыкул| аўтар = | загаловак = Асновы 5-гадовага пляну разьвіцьця народнай гаспадаркі БССР і СССР. Даклад тав. Галадзеда на XI зьезьдзе кампартыі (бальшавікоў) Беларусі. | спасылка = https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Savieckaja_Bielarus.pdf.zip/1927-272.pdf | мова = | выданьне =[[Савецкая Беларусь (газэта)|Савецкая Беларусь]] | тып = газэта | год = 1927, 1 сьнежня | том = | нумар = 272 (2164)| старонкі = 3, 4 | issn = }}
* {{Артыкул| аўтар = | загаловак = Асновы 5-гадовага пляну разьвіцьця народнай гаспадаркі БССР і СССР. Даклад тав. Галадзеда на XI зьезьдзе кампартыі (бальшавікоў) Беларусі. | спасылка = https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Savieckaja_Bielarus.pdf.zip/1927-272.pdf | мова = | выданьне =[[Савецкая Беларусь (газэта)|Савецкая Беларусь]] | тып = газэта | год = 1927, 1 сьнежня | том = | нумар = 272 (2164)| старонкі = 3, 4 | issn = }}
* {{Артыкул| аўтар = | загаловак = Становішча і далейшыя пэрспэктывы разьвіцьця народнае гаспадаркі БССР. Даклад Старшыні Савету Народных Камісараў БССР тав. Галадзеда. 2-ая Сэсія ЦВК БССР VIII скліканьня.| спасылка = https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Savieckaja_Bielarus.pdf.zip/1928-008.pdf | мова = | выданьне =[[Савецкая Беларусь (газэта)|Савецкая Беларусь]] | тып = газэта | год = 1928, 10 студзеня | том = | нумар = 8 (2196)| старонкі = 1—3 | issn = }}
* {{Артыкул| аўтар = | загаловак = Становішча і далейшыя пэрспэктывы разьвіцьця народнае гаспадаркі БССР. Заключнае слова тав. Галадзеда. 2-ая Сэсія ЦВК БССР VIII скліканьня. | спасылка = https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Savieckaja_Bielarus.pdf.zip/1928-010.pdf | мова = | выданьне =[[Савецкая Беларусь (газэта)|Савецкая Беларусь]] | тып = газэта | год = 1928, 12 студзеня | том = | нумар = 10 (2198)| старонкі = 3 | issn = }}


== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==

Вэрсія ад 23:47, 9 студзеня 2024

Мікалай Мацвеевіч Галадзед
Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР
7 траўня 1927 — 30 траўня 1937
Папярэднік: Язэп Адамовіч
Наступнік: Данііл Валковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 (21) траўня 1894
Стары Крывец, Чарнігаўская губэрня
Памёр: 21 чэрвеня 1937(1937-06-21) (43 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Леніна

Мікала́й Мацьве́евіч Галадзе́д (9 (21) траўня 1894, с. Стары Крывец, Навазыбкаўскі павет, Чарнігаўская губэрня, цяпер у Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласьці, Расея — 21 чэрвеня 1937, Менск) — грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Стары Крывец у сям’і беларускага селяніна-печніка. Скончыў рабфак Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.

У 1-ю сусьветную вайну ў расейскай арміі. У 1917 вёў рэвалюцыйную работу ў салдацкіх камітэтах Паўднёва-Заходняга фронту. Удзельнік кастрычніцкага перавароту і грамадзянскай вайны ў Расеі.

Чалец ВКП(б) з 1918 году. У 19181921 на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім павеце Гомельскай губэрні. У 1921—1924 старшыня выканкаму Горацкага савету, старшыня тройкі па барацьбе з бандытызмам. Другі сакратар ЦК КП(б)Б з 12 сьнежня 1925. Чалец Палітычнай камісіі для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы (1933). Старшыня Саўнаркаму БССР (7 траўня 192730 траўня 1937). Дэлегат 14—17-га зьездаў ВКП(б), на 16-м і 17-м зьездах абіраўся кандыдатам у сябры ЦК партыі. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Быў арыштаваны ў Маскве (14 чэрвеня 1937) і скіраваны ў Менск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкінуўся з вакна 5-га паверха. Рэабілітаваны генэральным пракурорам СССР 22 сакавіка 1956.

Ушанаваньне памяці

Імем Мікалая Галадзеда названы вуліца і праезд у Менску.

Бібліяграфія

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Вонкавыя спасылкі