Дзень Сьвятога Духа
хрысьціянская традыцыя | |
Значэньне | Адзначэньне сыходу Сьвятога Духа на апосталаў; паўстаньне Царквы |
---|
Дзень Сьвято́га Ду́ха, урачы́стасьць спасла́ньня Сьвято́га Ду́ха — вяснова-летняе сьвята, якое ў Рыма-Каталіцкай Царкве супадае з Тройцай, а ў Грэка-Каталіцкай і Праваслаўнай царкве адзначаецца ў першы панядзелак па Тройцы.
Іншая назва Дзень пяцідзяся́тніцы — бо прыпадае на 50-ы дзень (сёмую нядзелю) пасьля Вялікадня. У гэты дзень Сьвяты Дух сышоў на апосталаў і пасьлядоўнікаў Хрыстовых, якія сабраліся ў Ерусаліме на сьвяткаваньне Сьвята тыдняў, пра што апавядаюць Дзеі апостальскія. Паколькі дзень сьвяткаваньня адлічваецца ад Вялікадня, Пяцідзясятніца ёсьць «пераходным сьвятам».
У Брытаніі яшчэ мае назву «Белая нядзеля».
Пяцідзясятніца — адно з найвялікшых праваслаўных сьвятаў, рыма-каталіцкая ўрачыстасьць, сьвяткуецца таксама ў лютаранскай і англіканскай традыцыях.
Праваслаўная традыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У наступны за Тройцай панядзелак адзначаецца сьвята ў гонар Сьвятога Духу. Гэтае сьвята было ўсталяванае Царквой дзеля велічы Прасьвятога і Жыватворчага Духу, у процідзеяньне вучэньню ерэтыкоў, якія аспрэчвалі Боскасьць Сьвятога Духу і адзінасутнасьць Яго з Богам Айцом і Сынам Божым.
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.
Малітва Сьвятому Духу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цару Нябесны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас, і ачысьці нас ад усякай нечыстаты і спасі, Добры, душы нашы.