Перайсьці да зьместу

Кундзкая культура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Кундзкая культура, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 00:04, 31 сакавіка 2016. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
     Яніславіцкая культура

     Яніславіцкая культура

     Каморніцкая культура

     Каморніцкая культура

     Грэнская культура

     Грэнская культура

     Кундзкая культура     Кудлаеўская культура

     Кудлаеўская культура

     Бутаўская культура

     Бутаўская культура

Ку́ндзкая культу́ра — мэзалітычная культура VIII—V тысячагодзьдзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградзкай вобласьці і паўднёвай Фінляндыі. Разьвілася на базе сьвідэрскай культуры і пазьней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру. Пуліскае паселішча кундзкай культуры лічыцца сьледам старажытнага знаходжаньня чалавека на тэрыторыі Эстоніі. Кундзкая культура названа ў гонар эстонскага места Кунда (знаходзіцца каля 110 кілямэтраў на ўсход ад Таліну, побач зь якім было знойдзена першае шырока вывучанае паселішча на гары Ламасьмяэ і ў навакольным тарфяніку.

На тэрыторыі Беларусі вядомыя тры паселішчы, два ў Полацкім раёне і адно — у Верхнядзьвінскім.

Прылады кундзкай культуры

Прадстаўнікі культуры часта выкарыстоўвалі для вытворчасьці інструмэнтаў і зброі рогі і косткі, што было абумоўлена рэдкімі радовішчамі крэменю ў рэгіёне. Мёртвых хавалі ў выпрастаным становішчы ў адзіночку ці групамі (часам у некалькі ярусаў), часта пасыпалі трупы вохрай і клалі да іх прылады працы.

Выказваюцца здагадкі, што носьбіты гэтай культуры мелі гаплягрупу N1c.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]