Перайсьці да зьместу

Вэгетацыйны пэрыяд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Вэгетацыйны пэрыяд, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 12:22, 5 ліпеня 2020. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Вэгетацы́йны пэры́яд — пэрыяд году, у які магчымыя рост і разьвіцьцё (вэгетацыя) расьлінаў.

Працягласьць залежыць галоўным чынам ад геаграфічнай шыраты, клімату.

Іншае значэньне — час, неабходны для разьвіцьця расьліны:

  • для аднагадовага — ад пасадкі (прарастаньня насеньня) да пасьпяваньня насеньня (уборкі ураджаю)
  • для шматгадовага — ад ўзыходу або набраканьня ныркі да пасьпяваньня насеньня (уборкі ўраджаю)
  • для дрэў гэта таксама — час актыўнай жыцьцядзейнасьці расьлін ад пачатку руху соку і параспусканьня нырак да ападу лісьця.

Аднак для кожнай з расьлінаў існуюць свае мінімальныя тэмпэратуры. Калі холадаўстойлівыя расьліны спакойна пераносяць нізкую тэмпэратуру, то цеплалюбыя пры такой тэмпэратуры могуць загінуць. Таму часта за вэгетацыйны пэрыяд прымаюць кліматычнае лета.