22 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
22 кастры́чніка — 296-ы дзень году (295-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 71 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1721 — Расея аб’яўлена імпэрыяй, Пётар I становіцца імпэратарам
- 1797 — першы ў сьвеце скачок з парашутам з паветранага шару зьдзейсьнены ў Парыжы
- 1941 — створаная Беларуская народная самапомач — дабрачынная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі. БНС зьбірала ахвяраваньні, матэрыяльна дапамагала людзям, плянавала стварыць аўтаномны беларускі ўрад з сваім незалежным ад немцаў войскам.
- 1944 — у Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- 1947 — пачатак індыйска-пакістанскай вайны за Кашмір
- 1953 — Лаос атрымаў незалежнасьць ад Францыі
- 1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі заявіў, што СССР пабудаваў ракетную базу на Кубе, і ўвёў марскую блякаду востраву
- 1975 — у Менску заснавалі бровар «Крыніца»
- 1988 — у Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»)
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1811 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар і піяніст
- 1825 — Фрыдрых фон Шміт, архітэктар, прадстаўнік нэаготыкі, вядомы найперш сваімі працамі ў Вене
- 1844 — Сара Бэрнар, француская акторка
- 1870 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік
- 1890 — Авэркій Ганчарэнка, украінскі вайсковы дзеяч, кіраўнік украінскіх войск у Баю пад Крутамі
- 1919 — Раіса Жук-Грышкевіч, актыўная дзяячка беларускай эміграцыі
- 1922 — Леў Яшын, савецкі футбаліст
- 1933 — Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст
- 1943 — Катрын Дэнёў, француская акторка
- 1949 — Арсэн Вэнгер, францускі футбольны трэнэр, з 1996 году працуе зь лёнданскім «Арсэналам»
- 1964 — Дражэн Пэтравіч, харвацкі баскетбаліст
- 1975 — Мічэль Сальгада, гішпанскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Блэкбэрн Ровэрз»
- 1983 — Глен Лёовэнс, нідэрляндзкі футбаліст, абаронца шатляндзкага клюбу «Сэлтык» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1615 — Бэнэдыкт Война, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ
- 1819 — Нікадэм Пузына, рымска-каталіцкі дзеяч
- 1856 — Рамуальд Падбярэскі, беларускі выдавец, публіцыст, краязнавец і фальклярыст
- 1883 — Майн Рыд, брытанскі пісьменьнік
- 1906 — Поль Сэзан, францускі мастак
- 1915 — Вільгельм Віндэльбант, нямецкі філёзаф
- 1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік
- 1969 — Джудзі Гарлэнд, амэрыканская акторка
- 2010 — Павал Лойка, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук
- 2021 — Юры Станкевіч, беларускі пісьменьнік
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў