Перайсьці да зьместу

Ліпляні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Ліпляні, захаваная ўдзельнікам SergeiSEE (гутаркі | унёсак) у 00:44, 31 сакавіка 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Ліпляні
трансьліт. Lipliani
Былая назва: Ляпляны[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Падсьвільскі
Насельніцтва: 22 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2156
Паштовыя індэксы: 211793 [2]
СААТА: 2215850056
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°7′12″ пн. ш. 28°2′46″ у. д. / 55.12° пн. ш. 28.04611° у. д. / 55.12; 28.04611Каардынаты: 55°7′12″ пн. ш. 28°2′46″ у. д. / 55.12° пн. ш. 28.04611° у. д. / 55.12; 28.04611
Ліпляні на мапе Беларусі ±
Ліпляні
Ліпляні
Ліпляні
Ліпляні
Ліпляні
Ліпляні
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Стэла з барэльефам на магіле Язэпа Драздовіча

Ліпля́ні[3] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Ліпляні ўваходзяць у склад Падсьвільскага сельсавету. Вёска месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад станцыі Падсьвільле на чыгунцы Полацак Маладэчна й за 23 км на ўсходу ад места Глыбокае. Рэчка Шоша знаходзіцца за 3 км на ўсход.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Ліпляні вядома ў XVIII стагодзьдзі як уласнасьць шляхты ў маёнтку Галубічы ў Полацкім ваяводзтве[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ліпляні апынуліся ў складзе Дзісенскага павету Менскай губэрні, а з 1842 году ў Глыбоцкай воласьці Дзісенскага павету Віленскай губэрні.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпляні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпляні апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, гміны Галубічы Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1939 годзе Ліпляні ўвайшлі ў БССР, у Пліскі раён Вялейскай вобласьці.

У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 годзе Ліпляні ў складзе Полацкай вобласьці, у 1954 годзе — Маладэчанскай вобласьці, у 1950—1962 гадах у Пліскім раёне. З 1962 году — у Глыбоцкім раёне. Да 9 жніўня 2013 году ўваходзіла ў склад Падсьвільскага пасялковага савету[4].

  • 2009 год — 22 чалавек
  • 1931 год — 199 чалавек[5]
  • 1921 год — 131 чалавек[6]

Рашэньнем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 12 верасьня 2018 г. № 516 статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці нададзены магіле Язэпа Драздовіча. [7]


  1. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 82 (Б-3), 260
  2. ^ Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 216
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 65.
  7. ^ Магіла Язэпа Драздовіча стала гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]