Перайсьці да зьместу

Трэцяя касьмічная хуткасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Трэцяя касьмічная хуткасьць, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 12:47, 25 ліпеня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Трэ́цяя касьмі́чная ху́ткасьць — мінімальна неабходная хуткасьць цела, якая дазваляе пераадолець гравітацыйнае прыцягненьне Сонца і пакінуць межы Сонечнай сыстэмы.

Для плянэты Зямля гэтая хуткасьць складае 72,8 км/с, але калі выкарыстаць сілы гравітацыі і арбітальнага руху плянэт, то пакінуць межы Сонечнай сыстэмы можна ўжо пры 16,6 км/с (так, апаратам сэрыяў «Вояджэр» і «Піянэр» удалося пакінуць межы Сонечнай сыстэмы).