Індэпэнд’ентэ дэль Вальле Сангалькі
Індэпэнд’ентэ дэль Вальле | |
Заснаваны | сакавік 1958 |
---|---|
Горад | Сангалькі, Эквадор |
Стадыён |
Індэпэнд’ентэ дэль Вальле Умяшчальнасьць: 12 000 |
Чэмпіянат | Сэрыя А |
· 2023 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы independientedelvalle.com (гішп.) |
«Індэпэнд’ентэ дэль Вальле» (па-гішпанску: Independiente del Valle) — эквадорскі футбольны клюб з Сангалькі прадмесьця Кіта. Заснаваны ў 1958 годзе, а свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Гуаякільскага банку, вядомага таксама як стадыён Індэпэнд’ентэ дэль Вальле. Арэна, якая мае змяшчальнасьць у 12 000 гледачоў, была пабудаваная ў 2021 годзе. У 2013 годзе клюб скончыў чэмпіянат у кроку ад чэмпіёнства, а ўласна чэмпіёнам стаў у 2021 годзе. Пасьпяхова «Індэпэнд’ентэ дэль Вальле» выступае ў клюбных спаборніцтвах пад эгідай КОНМЭБОЛ. У 2016 годзе каманда дасягнула фіналу Кубка Лібэртадорэс, выбіўшы з турніру аргентынскія гранды «Рывэр Плэйт» і «Боку Хуніёрс»[1], але саступіла калюмбійскаму «Атлетыка Насьяналь». У 2019 годзе эквадорцы здабылі Паўднёваамэрыканскі кубак, паўтарыўшы посьпех праз тры гады пасьля перамогі над бразыльскім «Сан-Паўлу». Клюб таксама вядомы, як кузьня талентаў. Сярод вядомых выхаванцаў клюбу вылучаюцца Джэфэрсан Мантэра, Артура Міна, Крыстыян Рамірэс, Майсэс Кайсэда і П’ера Інкап’е[2].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Эквадору (1):
- 2021
- Уладальнік Кубка Эквадору (1):
- 2022
- Уладальнік Супэркубка Эквадору (1):
- 2023
- Уладальнік Паўднёваамэрыканскага кубка (2):
- 2019, 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Move over Leicester and Iceland: Libertadores hopeful Independiente del Valle is true fairy tale of 2016». Goal.com.
- ^ Campo, Carlo (20.07.2016). «From the underground: Independiente del Valle’s rise is unprecedented in football». theScore.com.