Ўільям Рандал Крымэр
Ўільям Рандал Крымэр | |
па-ангельску: William Randal Cremer | |
12 студзеня 1906 — 22 ліпеня 1908 | |
1 кастрычніка 1900 — 8 студзеня 1906 | |
4 ліпеня 1892 — 8 ліпеня 1895 | |
1 ліпеня 1886 — 28 чэрвеня 1892 | |
24 лістапада 1885 — 26 чэрвеня 1886 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 сакавіка 1828[1] |
Памёр: |
22 ліпеня 1908[1] (80 гадоў) |
Партыя: | |
Узнагароды: | |
Сэр Ўі́льям Ра́ндал Кры́мэр (па-ангельску: Sir William Randal Cremer; 18 сакавіка 1828 — 22 ліпеня 1908) — брытанскі палітык, дэпутат парлямэнта ад Лібэральнай партыі ў 1885—1895 і ў 1900—1908.
У 1865 быў абраны сакратаром Міжнароднай асацыяцыі працоўных, але два гады пазьней склаў паўнамоцтвы. Быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай арбітражнай лігі і Міжпарлямэнцкага саюза. За сваю арбітражную дзейнасьць, у тым ліку за ўдзел у англа-амэрыканскім дагаворы 1897 аб трацейскім судзе, быў у 1903 удастоены Нобэлеўскай прэміі міру, стаў першым ляўрэатам, які атрымаў яе адзінаасобна.
Быў кавалерам францускага Ордэна Ганаровага легіёну і нарвэскага Ордэна Сьвятога Олафа. У 1907 быў прысьвечаны ў рыцары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Brozović D., Ladan T. Randal Cremer // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
|