Адзнака «Заслужаны супрацоўнік НКУС»
Адзнака «Заслужаны супрацоўнік НКУС» | ||
| ||
Арыгінальная назва | Нагрудный знак «Заслуженный работник НКВД» | |
---|---|---|
Краіна | СССР | |
Тып | Адзнака | |
Каму ўручаецца | супрацоўнікам органаў НКУС СССР | |
Падставы ўзнагароджаньня | за заслугі ў справе кіраўніцтва ці непасрэднага выкананьня работы па ахове дзяржаўнаў бясьпекі СССР | |
Статус | не ўручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | 31 сьнежня 1940 г. | |
Апошняе ўзнагароджаньне | 1946 г. | |
Чарговасьць | ||
Старэйшая ўзнагарода | Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932» | |
Малодшая ўзнагарода | Адзнака «Ганаровы Супрацоўнік Дзяржбясьпекі» |
Адзнака «Заслужаны супрацоўнік НКУС» (па-расейску: Нагрудный знак «Заслуженный работник НКВД») — савецкая адзнака для ўзнагароды супрацоўнікаў НКУС. Заснаваная Загадам НКУС №1007 ад 6 лістапада 1940 году. Саўнаркамам СССР зацьверджана Палажэньне аб адзнацы «Заслужаны супрацоўнік НКУС».
Меў эліпсавідную форму стальнога колеру з рабрыстаю паверхняй. Пасярэдзіне эліпсу на тле чырвонай эмалі, якая ўяўляла промні ўзыходзячага сонца, разьмяшчаўся меч, сэрп і молат, акаймлённыя стужкаю чырвонай эмалі з надпісам пасярэдзіне «НКВД». Сэрп і молат і ручка мяча пазалочаны. Адзнака выраблялася з срэбра.
Адзнакаю ўзнагароджваліся за заслугі ў справе кіраўніцтва ці непасрэднага выкананьняработы па ахове дзяржаўнаў бясьпекі СССР.
Адначасова з аднакаю ўручалася грамата. Узнагароджаныя адзнакаю мелі перавагі пад час атрыманьня жыльля ў дамах НКУС.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пра аднаку на сайце ФСБ Расеі
- Узнагароды ВЧК-НКВД(недаступная спасылка)
- Аднакі АДПУ-КДБ на Геральдыка.ру
- 2 Сусьветная вайна