Антанта
Анта́нта (па-француску: entente — пагадненьне) — ваенна-палітычны блёк паміж Расейскай імпэрыяй, Вялікабрытаніяй і Францыяй. За мяжой у афіцыйнай і акадэмічнай літаратуры прыйнята таксама пашыраная назва Тройная Антанта (анг. Triple Entente).
Стварэньне Антанты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварэньне зьвязу адбывалася паступова. Найперш была падпісаная дамова паміж Францыяй і Расейскай Імпэрыяй (1892). Потым між Францыяй і Вялікай Брытаніяй (1904) і потым ангельска-расейскі зьвяз (1907).
Ён быў створаны ў якасьці процівагі «Тройнаму зьвязу» Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны і Італіі, а таксама супраць узмацненьня Нямеччыны.
Важнай нагодай да ўваходу Вялікай Брытаніі ў Антанту, якая дагэтуль пад пагрозай нямецкае гегемоніі была прымушана адмовіцца ад дактрыны «бліскучай ізаляцыі» стала нямецкая ваенна-марская праграма і каланіяльныя амбіцыі Нямеччыны.
Першапачаткова Ананта стваралася як палітычны зьвяз, але падчас Першае Сусьветнае вайны яна пачала пераўтварацца ў ваенны зьвяз і з 1915 року пачалі праводзіцца рэгулярныя кафэрэнцыі між ейнымі членамі.
Пасьля перамогі Вярхоўная Рада Антанты фактычна займалася кіраваньнем сьветам. Але ў такой палітычнай якасьці Антанта спыніла сваё існаваньне пасьля зьўленьня Лігі Нацыяў.
Дзяржавы Антанты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікая Брытанія
- Францыя
- Расейская Імпэрыя (да 1917)
- Бэльгія
- Сэрбія
- Чарнагорыя
- Японія
- Італія (з 1915)
- Румынія
- Злучаныя Штаты Амэрыкі (з 1917)
Насельніцтва (у млн) | Плошча (у млн км²) | СУП (у мільярдах $) | |
---|---|---|---|
Расейская Імпэрыя (разам з Царствам Польскім) | 173,2 | 21,7 | 257,7 |
разам з Вялікім княствам Фінляндзкім | 176,4 | 22,1 | 264,3 |
Францыя | 39,8 | 0,5 | 138,7 |
разам з калёніямі | 88,1 | 11,2 | 170,2 |
Вялікая Брытанія | 446,1 | 33,3 | 561,2 |
Японія | 55,1 | 0,4 M | 76,5 |
разам з калёніямі | 74,2 | 0,7 | 92,8 |
Італія | 35,6 | 0,3 | 91,3 |
разам з калёніямі | 37,6 | 2,3 | 92,6 |
ЗША | 96,5 | 7,8 | 511,6 |
разам з залежнымі тэрыторыямі[a] | 106,3 | 9,6 | 522,2 |
Разам | 928,7 | 79,2 | 1703,3 |