Перайсьці да зьместу

Апалён Лімасол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апалён Лімасол
Поўная назва Απόλλων Λεμεσού
Заснаваны 14 красавіка 1954
Горад Лімасол, Кіпр
Стадыён Цырыён
Умяшчальнасьць: 13 331
Прэзыдэнт Нікас Кірзыс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2023—2024 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Апалён» (па-грэцку: Απόλλων) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лімасолу. Заснаваны ў 1954 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Кіпру, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны ў структуру клюба ўваходзяць баскетбольная і валейбольная каманды.

У канцы 1953 году талака юнакоў пастанавіла стварыць нацыянальную і спартовую асацыяцыю з мэтай прасоўваньня адукацыі і сацыяльных навычкаў сваіх маладых сяброў. 14 красавіка 1954 году генэральная асамблея сябраў на чале зь іхным лідэрам Хрыстакісам Паўлідэсам прапанавала стварыць спартовую асацыяцыю пад назвай «Апалён»[2]. Асамблея ўхваліла прапанову і, такім чынам, ад гэтае даты лічыцца існаваньне клюбу. Першая адміністрацыйная рада каманды ўлучала сакратара, скарбніка і шэраг дарадцаў. Першы сэзон у Другім дывізіёне быў няўдалым, то бок у васьмі матчах клюб усе восем матчаў трываў паразы. У наступным яшчэ ў 1950-х «Апалён» здолеў прабіцца да Першага дывізіёну.

Дытэльм Фэрнэр прывёў клюб да першага чэмпіёнства.

Па прасоўваньні ў эліту клюб доўгі час змагаўся толькі за месцы ў сярэдзіне табліцы. Прагрэс намеціўся ў сярэдзіне 1960-х[2]. У 1965 годзе «Апалён» дасягнуў фіналу Кубка Кіпру, аднак тытул здабыла «Амонія», перагуляўшы апалёнцаў зь лікам 5:1[3]. Праз год «Апалён» зноўку дайшоў да фінале і гэтым разам выгуляў кубак, перамогшы «Нэа Саляміну» зь лікам 4:2. У наступным годзе клюб захаваў тытул, абгуляўшы ў фінале 1967 году клюб «Алькі» зь лікам 1:0. Апасьля яшчэ 15 гадоў лімасолцы мусілі чакаць наступных тытулаў. У 1982 годзе ў клюба яшчэ быў шанец на перамогу, але ў фінальным двубою мацней за «Апалён» была «Амонія». У 1986 годзе айчынны кубак скарыўся «Апалёну», то бок у фінале быў перагуляны АПОЭЛ зь лікам 2:0.

У чэмпіянаце Кіпру ўвесь гэты час гульня ў клюба не складвалася. Усё зьмянілася з прызначэньнем нямецкага трэнэра Дытэльма Фэрнэра. Немец усталяваў дысцыпліну і культываваў працавітасьць. Ён здолеў спалучыць імпэт і здольнасьці маладых таленавітых футбалістаў з досьведам знаных футбалістаў, стварыўшы каманду, падрыхтаваную да змаганьня за першы радок. Такім чынам, у сэзоне 1990—1991 гадоў клюб упершыню здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны. У наступныя гады «Апалён» яшчэ здабыў некалькі тытулаў.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Грэцыі Аб Праксытэліс Вурас 1995
3 Сьцяг Фінляндыі Аб Томас Лам 1993
4 Сьцяг Кіпру Аб Захарыяс Адані 1999
5 Сьцяг Францыі Аб Жульен Сэлестын 1997
6 Сьцяг Бэніну ПА Сэсі Д’Альмэйда 1995
8 Сьцяг Чэхіі ПА Ярамір Змргал 1993
9 Сьцяг Аргентыны Нап Дыега Дарэгарай 1992
10 Сьцяг Францыі ПА Кентэн Буагар 1997
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Бабакар Дыён 1997
13 Сьцяг Бразыліі Аб Бруну Сантус 1993
14 Сьцяг Кіпру Аб Ёргас Малекідыс 1997
18 Сьцяг Чылі Нап Анхэлё Сагаль 1993
19 Сьцяг Кіпру Аб Нэархас Зынанас 2004
20 Сьцяг Кіпру ПА Даніла Шполярыч 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Коста Рыкі Аб Карляс Бараона (ар. Картахінэс) 2002
23 Сьцяг Кіпру Аб Панаётыс Артыматас 1998
25 Сьцяг Кіпру ПА Харалямбас Кірыяку (капітан) 1995
27 Сьцяг Францыі ПА Гаэтан Вайсбэк 1997
30 Сьцяг Харватыі Нап Домагай Дрожджак 1996
41 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Пэтэр Леэўвэнбург 1994
43 Сьцяг Партугаліі Нап Пэдру Маркеш 1998
70 Сьцяг Францыі Нап Чарлз Болі 1998
77 Сьцяг Аргентыны ПА Ісраэль Коль 1993
78 Сьцяг Кіпру Бр Ёргас Ляізу 1992
81 Сьцяг Славаччыны Аб Вэрнон Дэ Марка 1992
99 Сьцяг Кіпру Бр Дымітрыс Дымітрыю 1999
Сьцяг Кіпру ПА Хрыстас Харалямпус 2008
Сьцяг Ганы Нап Клінтан Дуду 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]