Аполе
Аполе | |||||
польск. Opole | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1217 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Апольскае | ||||
Прэзыдэнт места: | Аркадыюш Вішнеўскі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 176 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 77 | ||||
Паштовы індэкс: | 45-001–45-960 | ||||
Нумарны знак: | OP | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°40′20″ пн. ш. 17°55′31″ у. д. / 50.67222° пн. ш. 17.92528° у. д.Каардынаты: 50°40′20″ пн. ш. 17°55′31″ у. д. / 50.67222° пн. ш. 17.92528° у. д. | ||||
Аполе | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.opole.pl |
Апо́ле (па-польску: Opole, па-нямецку: Oppeln, па-сылеску: Uopole) — горад у Польшчы, зьяўляецца гаспадарчым, навуковым, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Апольскага ваявадзтва. Аполе ёсьць адным з самых старых гарадоў Польшчы. Горад знаходзіцца ў гістарычнай вобласьці Верхняя Сылезія і зь Сярэднявечча да пачатку ХХ стагодзьдзя быў яго сталіцай. Першыя згадкі аб Аполі датуюцца 845 годам. Колькасьць насельніцтва гораду дасягае 120 тысяч чалавек.
Праз Аполе цячэ рака Одра, Малая Панеў, Сворніца і Пручкоўскі Паток, таксама ёсьць невілікія рэкі Маліна, Альшчанка і Чарнка. Самая высокая кропка гораду ўзносіцца на вышыню 183,1 м над узроўнем мора (узгорак на вуліцы Старая Дарога, каля 3 км ад мяжы зь Вінавам).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь Х стагодзьдзя Аполе стала вядома як сталіца славянскай часткі Апаланя. Першыя пабудовы зьявіліся на высьпе пасярэдзіне Одры. У канцы стагодзьдзя Сылезія ўвайшла ў склад Польскага каралеўства і кіравалася дынастыяй Пястаў; тэрыторыя паганскага Апаланя была заваявана князем Балеславам І Хробрым у 1012—1013 г.г. З ХІ—ХІІ стст. гэта тэрыторыя стала касталянствам. Пасьля сьмерці князя Уладзіслава ІІ Выгнаньніка Сылезія была падзелена ў 1163 годам паміж двума галінамі Пястаў: Ніжняя Сылезія адышла Ўладыслаўскай галіне, а Верхняя Сылезія — Апольска-Раціборскай. Аполе стала сталіцай княства ў 1172 годзе, але засталося вельмі цесна зьвязаным з Раціборскім княствам. У 1281 годзе Верхняя Сылезія была падзелена паміж нашчадкамі князя.
У той час як нямецкія купцы пачалі прыбываць у паселішча, перапраўляючыся праз Одру, нямецкія сяляне пачалі прыбываць сюды ў 1217 годзе. Аполе атрымала Нямецкія правы горада ў 1254 годзе, якія былі пашыраны Нэймаркскім законам у 1327 годзе і Магдэбурскім правам у 1410 годзе. Разам з большай часткай Сылезіі ў 1327 годзе Апольскае княства перайшло пад уладу Багемскага каралеўства і стала часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1521 годзе Раціборскае княства было ўнасьледавана Апольскім, якое цяпер было вядома пад нямецкай назвай Oppeln. Са сьмерцю караля Люі ІІ Багемскага, Сылезія перайшла пад уладу імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Фэрдынанда І, які перадаў Опельн пад уладу аўстрыйскім Габсбургам. Габсбургі атрымалі кантроль над большай часткай Сылезіі пасьля сьмерці апошняга мясцовага Пяста. Пачынаючы з 1532 году Габсбургі здавалі княства ў залог розным уладарам. Пасьля адрачэньня караля Польшчы Яна ІІ Казімера, як апошняга князя Аполя ў 1668 годзе, увесь рэгіён перайшоў пад уладу Габсбургаў.
Кароль Прусіі Фрыдрых ІІ адваяваў большую частку Сылезіі ў Аўстрыі ў 1740 годзе пад час Сылескай вайны. Прускі кантроль быў зацьверджаны ў Брэслаўскай мірнай дамове 1742 году. З 1816 да 1945 году Аполе было сталіцай Княства Аполен у складзе Прусіі, а потым Нямеччыны.
Пасьля паразы Нямеччыны ў Першай сусьветнай вайне быў праведзены рэфэрэндум 20 сакавіка 1921 году, на якім вырашалася, ці будзе Опельн у складзе Ваймарскай рэспублікі ці ўвойдзе ў склад Польскай рэспублікі. 20 816 чалавек (94,7%) прагаласавалі за Германію, 1 098 чалавек (5,0%) за Польшчу і 70 галасы (0,3%) былі прызнаны несапраўднымі. Яўка выбаршчыкаў склала 95,9%. Трэба адзначыць, што права голасу належала толькі этнічным немцам.
Опельн быў адміністрацыйным цэнтрам Верхняй Сылезіі з 1913 да 1939 году. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны ў 1939 годзе Опельн страціў свой статус сталіцы правінцыі, які быў перададзены Катавіцам (Kattowitz).
Пасьля сканчэньня вайны ў 1945 годзе Опельн, згодна з рашэньнем Патсдамскай канфэрэнцыі, быў перададзены Польшчы, і яму вярнулі славянскую назву Аполе. Аполе ўваходзіла ў склад Катавіцкага ваяводзтва з 1946 да 1950 году, пасьля чаго стала сталіцай асобнага Апольскага ваяводзтва.
У адрозьненьне ад іншым частак усходняй Германіі, перададзеных Польшчы, большасьць нямецкага насельніцтва засталася ў горадзе, і ў наш час большасьць зь іх мае нямецкае грамадзянства.
У нашы дні Аполе стаў адным зь месцаў кампактнага расьсяленьня нямецкай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Згодна з апошнім перапісам насельніцтва (2002) 2,46% насельніцтва гораду лічаць сябе немцамі.
Выбітныя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міраслаў Клёзэ — нямецкі футбаліст.