Артур Гэндэрсан
А́ртур Гэ́ндэрсан (па-ангельску: Arthur Henderson, 1863, Глазга — 1935) — лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі.
У 1911—1934 сакратар лейбарысцкай партыі.
У пэрыяд Першай сусьветнай вайны, у 1915—1917, Гэндэрсан уваходзіў ва ўрады Асквіта і Лойда Джорджа, у якасьці міністра без партфэлю, выступаў за «вайну да пераможнага канца».
Пасьля заканчэньня першай сусьветнай падтрымліваў стварэньне Лігі Нацый. У 1924 годзе міністар унутраных справаў у першым лейбарысцкім кабінэце Макдональда; у 1929—1931 міністар замежных справаў у 2-м кабінеце Макдональда, якое ў 1929 аднавіў дыпляматычныя адносіны з СССР, разарваныя Вялікабрытаніяй у 1927. У 1932—1933 старшыня міжнароднай канфэрэнцыі па раззбраеньні. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1934).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Arthur Henderson // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Arthur Henderson // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Arthur Henderson // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б Who's who (брыт. анг.) — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- ^ а б Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б Lundy D. R. Rt. Hon. Arthur Henderson // The Peerage (анг.)
|