Ахмэт Давутоглу
Ахмэт Давутоглу | |
па-турэцку: Ahmedt Davutoğluhh | |
29 жніўня 2014 — 28 жніўня 2015 | |
Папярэднік | Рэджэп Таіп Эрдаган |
Наступнік | Ахмэт Давутоглу |
з 17 лістапада 2015 | |
міністар замежных справаў[d]
|
|
2 траўня 2009 — 6 ліпеня 2011 | |
Папярэднік | Ali Babacan[d] |
Наступнік | Ахмэт Давутоглу |
міністар замежных справаў[d]
|
|
6 ліпеня 2011 — 29 жніўня 2014 | |
Папярэднік | Ахмэт Давутоглу |
Наступнік | Меўлют Чавушаглу[d] |
28 жніўня 2015 — 24 лістапада 2015 | |
Папярэднік | Ахмэт Давутоглу |
Наступнік | Ахмэт Давутоглу |
24 лістапада 2015 — 24 траўня 2016 | |
Папярэднік | Ахмэт Давутоглу |
Наступнік | Біналі Ілдырым |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 лютага 1959[1][2][3] (65 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Сарэ Давутоглу[d][6][7] |
Адукацыя: | |
Ахмэ́т Давуто́глу (па-турэцку: Ahmet Davutoğlu) — турэцкі акадэмік, палітык і былы дыпламат, 26-ы прэм’ер-міністр Турэччыны. Былы лідэр Партыі справядлівасьці і разьвіцьця (ПСіР) з 2014 па 2016 году. Раней працаваў міністрам замежных справаў з 2009 па 2014 гады і галоўным дарадцам прэм’ер-міністра Рэджэпа Таіпа Эрдагана з 2003 па 2009 гады. На агульных выбарах 2011 году быў абраны чальцом парлямэнту ад ПСіР, выбіраючы ад гораду Конья. У 2015 годзе быў пераабраны дэпутатам. Падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 22 траўня 2016 году[8].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля абраньня Эрдагана на пасаду прэзыдэнта Турэччыны Давутоглу быў абвешчаны камітэтам ПСіР на пасаду кіраўніка партыі[9][10]. На пазачарговым зьезьдзе партыі адзінагалосна быў абраны кіраўніком і, як сьледзтва, зьмяніў Эрдагана на пасадзе прэм’ер-міністра, сфармаваўшы 62-ы ўрад Турэцкае Рэспублікі[11][12]. У ягоным кабінэце дамінавалі блізкія паплечнікі Эрдагана, як то Ялчын Акдаган, што прывяло да здагадак, што ён будзе паслухмяна падпарадкоўвацца Эрдагану[13]. У чэрвені 2015 году ПСіР страціла парлямэнцкую большасьць на агульных выбарах. Пасьля гэтага Давутоглу падаў у адстаўку, але заставаўся ва ўладзе, пакуль не ўдалося сфармаваць новы ўрад. Пасьля сэрыі няўдалых кааліцыйных перамоваў з апазыцыйнымі партыямі Давутоглу было даручана сфармаваць першы ў гісторыі часовы выбарчы ўрад Турэччыны, які старшынстваваў на пазачарговых выбарах, прызначаных на лістапад 2015 году. ПСіР вярнула парлямэнцкую большасьць у лістападзе пасьля пераканаўчай перамогі, а Давутоглу апасьля сфармаваў свой трэці ўрад.
Пасьля пагаршэньня адносінаў паміж Давутоглу і Эрдоганам праз рознагалосьсі адносна сьпісаў кандыдатаў у дэпутаты, палітыкі ўраду і рэалізацыі выканаўчай прэзыдэнцкай сыстэмы кіраваньня Давутоглу абвесьціў пра адстаўку з пасады лідэра ПСіР і прэм’ер-міністра празь сем месяцаў пасьля агульнай перамогі на выбарах у лістападзе 2015 году. На пасадзе старшыні партыі яго замяніў Біналі Ілдырым[14]. Не зважаючы на тое, што ягоныя зьнешнепалітычныя пэрспэктывы характарызаваліся як нэаасманскія альбо панісламісцкія, Давутоглу зрабіў заяўку Турэччыны на ўступ ў Эўрапейскі Зьвяз стратэгічнай мэтай свайго ўраду[15]. Яго крытыкуюць за няздольнасьць змагацца супраць палітычнай карупцыі і за пашырэньне ўрадавага аўтарытарызму. Новы законапраект аб нацыянальнай бясьпецы, які пабачыў сьвет на пачатку 2015 году, прымусіў апазыцыю абвінаваціць ягоны ўрад у ператварэньні Турэччыны ў паліцэйскую дзяржаву[16].
У верасьні 2019 году Давутоглу сышоў з ПСіР і абвінаваціў сваю былую партыю ў тым, што яна больш ня можа вырашаць пытаньні Турэччыны. 12 сьнежня 2019 году ён стварыў уласную Партыю за будучыню і стаў ейным першым кіраўніком[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ahmet Davutoğlu // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Ahmet Davutoglu // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Davos 2014 Participant List
- ^ а б https://tr.euronews.com/2019/09/13/ahmet-davutoglu-ak-partiden-istifa-etti
- ^ а б https://www.workwithdata.com/person/ahmet-davutoglu-1959
- ^ https://www.un.org/pga/wp-content/uploads/sites/3/2015/03/biography-Ahmet-Davutoglu.pdf
- ^ https://www.dailysabah.com/feature/2014/12/17/sare-davutoglu-a-life-dedicated-to-problems-faced-by-women
- ^ «PM Ahmet Davutoğlu Announces Resignation». Research Turkey.
- ^ «Erdogan: AK Parti'nin yeni genel baskan adayi Ahmet Davutoglu». Radikal.
- ^ «Turkey chooses Ahmet Davutoglu as prime minister». The Guardian.
- ^ «Erdoğan ve Davutoğlu kan ter içinde kaldı – AK Parti kongresi». İnternet Haber.
- ^ «Tarihi kongrede Ahmet Davutoğlu Genel Başkan seçildi». Akşam.
- ^ «New Turkish Cabinet Shows Continuity With Erdogan Legacy». The Wall Street Journal.
- ^ «Turkey politics: Incoming PM urges move to presidential rule». BBC News.
- ^ «Dışişleri Bakanı Davutoğlu AB üyeliği yarım asırdır stratejik hedefimiz oldu ve böyle kalmaya devam edecek». Turkish Ministry of Foreign Affairs.
- ^ «Critics: Proposed Legislation Turns Turkey Into Police State». VOA.
- ^ «Turkey: Former PM and Erdogan ally launches new party». Aljazeera.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ахмэт Давутоглу на The Guardian.
- Ахмэт Давутоглу на Aljazeera.