Аўдыт
Выгляд
Аўды́т (ад лац. audit — «ён чуе») — праверка фінансавае справаздачнасьці кампаніі аўдытарам.
Прыватны аўдыт праводзіцца па запыце: напрыклад, калі група акцыянэраў запрашае аўдытара для праверкі фінансавае дзейнасьці АТ.
Абавязковы аўдыт — юрыдычна абаснаванае мерапрыемства. У разьвітых краінах кампанія павінна прадставіць банку справаздачу незалежнага аўдытара аб яе фінансавым стане.
У дадзены момант функцыі аўдыту выходзяць за межы праверкі фінансавае дзейнасьці прадпрыемства. Напрыклад, у абавязанасьць зьнешніх аўдытараў уваходзяць:
- апэрацыйны аўдыт — дзейнасьць, падобная да кансалтынгу кампаніі па пытаньнях кіраваньня (ацэнка працы маркетынгу, ацэнка эфэктыўнасьці структуры кампаніі й г. д.);
- аўдыт адпаведнасьці дзейнасьці — праверка адпаведнасьці дзейнасьці кампаніі правілам, усталяваным вышэйшымі органамі або законадаўствам (выкананьне законадаўства аб мінімальным заробку, ацэнка заключаных кантрактаў з пункту гледжаньня юрыдычных патрабаваньняў і інш.);
- і іншыя
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |