Перайсьці да зьместу

Бамбарда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікая турэцкая бамбарда. Ствол складаецца зь дзьвюх частак з разьбовым злучэньнем. 2-я палова XV стагодзьдзя

Бамбарда (па-француску: bombarde) — тып гарматы, які быў ва ўжытку ў Эўропе ў XIV—XVI стагодзьдзях, і зьяўляўся адным зь першых эўрапейскіх тыпаў гармат. Ужываўся пры аблозе і абароне крэпасьцяў.

Ствол жалезна-каванай, пазьней — бронзава-літай канструкцыі, адносна кароткі (5—6 калібраў) і тоўстасьценны. Калібр да 1000 мм, маса да 14—19 т. Маса каменнага ядра да 300—400 кг; дальнасьць стральбы да 700 м.[1] Зарадная камора магла быць меншага дыямэтру. Лафэт звычайна брусовы, радзей колавы.

  1. ^ Парамэтры паводле: Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил. С. 95.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бамбардасховішча мультымэдыйных матэрыялаў